Навіны

Гродзенскія медыкі ўзышлі на Эльбрус. Вось якія сцягі яны разгарнулі на вяршыні

Гродзенскія медыкі Дыяна Маёрава і Аляксандр Алейнік узышлі на Эльбрус. На вяршыні гары яны разгарнулі сцягі Беларускага прафсаюза супрацоўнікаў аховы здароўя і Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Дыяна Маёрава і Аляксандр Алейнік на Эльбрусе. Крыніца: profmed.1prof.by

Эльбрус — стратавулкан у Каўказскіх горах. Самая высокая горная вяршыня ў Расіі, а таксама Еўропе (калі лічыць гэтую частку Каўказа часткай Еўропы). Вышыня — 5642 м.

«Увесь шлях заняў тыдзень, хаця група планавала апынуцца на піку на некалькі дзён раней. Не дазваляў скончыць узыходжанне моцны вецер, хуткасць якога час ад часу даходзіла да 40 км/г», — сказаў старшыня прафкома Гродзенскай універсітэцкай клінікі Дзмітрый Марцуль.

Дыяна Маёрава працуе лекарам-тэрапеўтам у прыёмным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі. Таксама займаецца айкідо і тайскім боксам. Аляксандр Алейнік — таракальны хірург Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Чытайце таксама: «Усе хто сустракаецца на вышыні — не выпадковыя людзі». Гродзенец пра тое, як скараў самую высокую кропку Афрыкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024