У Гродне адкрываецца новая чабурэчная з дзіўнай назвай

Новая чабурэчная «ЧебурекМи» адкрыецца на Карла Маркса, 40, насупраць Дома сувязі. Гэта кропка ад расійскай франшызы.

У меню франшызы — чабурэкі з мармуровай ялавічынай, з курыцай па-азіяцку, са свінінай і ялавічынай, з мацарэлай і вяндлінай, з мацарэлай, з клубніцамі і бананам, з рыбай і тварожным сырам. Ёсць міні-чабурэкі, чабурэкі-пірагі, супы. Вага чабурэкаў ад 125 г — з мацарэлай да 155−165 г — з мясной начынкай.

У меню гродзенскага пункту чабурэкі з мармуровай ялавічынай будуць даражэйшыя за іншыя, але кошт усё роўна будзе дэмакратычны, піша «Вечерний Гродно» са спасылкай на ўласнікаў установы. У наяўнасці будуць таксама розныя напоі і закускі.

Ежу будуць прадаваць у аднаразовай упакоўцы, абяцаюць, што яна не будзе працякаць. Унутры ўстановы будзе 8−10 пасадачных месцаў, але асноўны фармат працы — ежа на вынас.

Зараз ідзе падрыхтоўка да адкрыцця. У тэставым рэжыме кропка запрацуе дзён праз 10, а ў адну з субот чэрвеня адкрыецца афіцыйна.

Новая гродзенская ўстанова. Крыніца фота: «Вечерний Гродно»

У сеткі закусачных «ЧебурекМи» працуе больш за 270 кропак у Расіі, Эстоніі, Узбекістане і Беларусі. У Беларусі да цяперашняга моманту было адкрыта тры кропкі ў Мінску, дзве ў Оршы і адна ў Светлагорску.

Чытайце таксама: У Гродне адрадзілі тую самую «Чабурэчную» — з рэцэптамі, атмасферай і на той жа вуліцы

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024