Навіны

Чыноўнікі: «Усе гатэлі Гродна забраніраваны да лістапада». Аказваецца, гэта не так

У Гродне і Гродзенскім раёне да лістапада 2023 года забранаваны ўсе гатэлі і санаторыі. Пра гэта са спасылкай на Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Гасцініца «Турыст». Крыніца: belarusinfo.by

Паводле аблспорта ў 2022 годзе Гродзенскую вобласць з адной начоўкай наведала 560 тыс. чалавек.

«У гэтым годзе мы перасягнулі гэтую мяжу. Я думаю, што каля 300 тысяч ужо наведала за першае паўгоддзе, калі не больш, — сказала намесніца кіраўніка аблспорта Таццяна Лідзяева. — Лічбы па экспарце гавораць таксама самі за сябе. 70% тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года. Гэта вельмі вялікі паказчык, мы перасягнем нават дакавідны 2019 год з лёгкасцю, мы яго ўжо перасягнулі».

Ці сапраўды няма месцаў у гатэлях

На сайце па браніраванні жытла ostrovok.ru на выхадныя з 1 па 3 ліпеня можна забраніраваць нумар у «Кронан парк Гатэль». Цана за дзве ночы для двух дарослых — 391 $. У гатэлі VS Design на вуліцы Урыцкага, 23 можна забраніраваць нумар для двух дарослых. Адна ноч з 15 па 16 ліпеня будзе каштаваць 109 $.

У гатэлях «Славія» ці «Апарт гатэль Сямашка» можна знайсці вольныя месцы на жнівень. У верасні можна будзе пераначаваць у гасцініцы «Турыст». Адна ноч з 9 на 10 верасня для двух асобаў - 30 $.

Чытайце таксама: Начлег у Гродне без Booking і Airbnb: як турыстам знайсці кватэру ў Гродне

Як плануюць летам 2023 года прыцягваць турыстаў у Гродна

У Гродзенскай вобласці зараз працуюць над стварэннем новых турыстычных маршрутаў. Адзін з іх — у заказніку Азёры.

Акрамя гэтага, плануюць арганізаваць рэкламный тур у Дзятлава і Воранава. Таксама ва ўпраўленні спорту і турызму робяць стаўку на Навагрудак, Ліду і Ваўкавыск. Асобную ўвагу надаюць Аўгустоўскаму каналу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024