Актывістку не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліку Арэхву 23 чэрвеня не выпусцілі з Беларусі. Пра прычыны ёй не паведамілі і параілі звярнуцца ў мясцовы РАУС.
«Мяне сёння не выпусцілі з Беларусі. Пра прычыну было загадана даведацца ў РАУС. Такая беларуская рэальнасць 2023 г.», — напісала Анжаліка ў Facebook.
Анжаліка Арэхва была намесніцай кіраўніка Рады непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Раней — узначальвала Саюз палякаў, была дырэктаркай і выкладчыцай у польскай школе. Былы муж Анжалікі Арэхвы — былы палітвязень, гродзенскі музыка Ігар Банцар.
У 2022 годзе яе выклікалі ў міліцыю і судзілі па арт.19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі».
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…