Навіны

Польскае і літоўскае піва знікне ў Беларусі - вінаваты санкцыі

У Беларусі трэці раз працягнулі забарону на ўвоз некаторых прадуктаў з «несяброўскіх» краін. Пад забаронай засталіся яблыкі, акрамя перыяду з 1 па 31 ліпеня. У спіс дадалі польскае і літоўскае піва і слабаалкагольныя напоі.

Забарона на ўвоз прадуктаў са спісу падоўжаная да 31 снежня 2023 года ўключна. Адпаведны дакумент падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба Савета міністраў.

Забарону на піва з Літвы і Польшчы ў прэс-службе патлумачылі «вытворчасцю аналагічнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь у дастатковых аб’ёмах».

Контрсанкцыі на ўвоз у Беларусь прадуктаў з «несяброўскіх» краін (краіны Еўрасаюза, ЗША, Канада, Нарвегія, Вялікабрытанія) з’явіліся 1 студзеня 2022 года ў адказ на санкцыі Захаду. Пад забарону патрапілі свежае, астуджанае, замарожанае, салёнае, сушанае і вэнджанае мяса, субпрадукты, тлушчы, каўбасы, мука з мяса ці мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна, арэхі, слодычы, соль. Пазней некаторыя прадукты дазволілі ўвозіць, сярод іх грушы, баклажаны, свежы балгарскі перац, салата-латук, рукала, мангольд, шпінат, хурма, абрыкосы, вішня, чарэшня, нектарыны, слівы.

Пры гэтым для «несяброўскіх» суседзяў Беларусь увяла спрошчаны рэжым бязвізу з 15 красавіка 2022 года — для грамадзян Літвы і грамадзян і неграмадзян Латвіі. З 1 ліпеня 2022 года да іх далучыліся і грамадзяне Польшчы. Бязвіз для прызнаных раней «несяброўскімі» краін працягнулі да 31 снежня 2023 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024