Навіны

Фестываль нямога кіно «Кінемо» вяртаецца ў Гродна — пасля вялікага перапынку

У жніўні ў Гродна вернецца open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінемо». Класіку нямога кіно пакажуць пад адкрытым небам у суправаджэнні жывой музыкі.

Удзельнікі фестывалю некалькі месяцаў працавалі над арыгінальным музычным суправаджэннем для кожнага фільма праграмы. Паказы пройдуць ва ўнутраным дворыку Музея гісторыі рэлігіі 25−26 жніўня.

У Гродне пакажуць два фільмы:

  • «Малодшы брат» (The Kid Brother, 1927, ЗША, 81 хв.). Рэжысёры: Тэд Вільдэ, Льюіс Майлстоун, Гаральд Лойд. Музычнае суправаджэнне: Марына Рамейка (фартэпіяна).
  • «Рукі Орлака» (Orlac's Hände, 1924, Германія-Аўстрыя, 92 хв.). Рэжысёр: Роберт Віне. Музыка: Максім Круглы. Музычнае суправаджэнне: Максім Круглы (фартэпіяна), Юры Каліноўскі (скрыпка), Дыяна Гантарэнка (флейта).

Кошт білета на адзін паказ — 25 рублёў.

Афіша «Кінемо-2023» у Гродне

Месцы ўжо можна браніраваць. Для гэтага трэба напісаць у дырэкт Instagram музея гісторыі рэлігіі.

Паказ пройдзе пад адкрытым небам, таму трэба апранацца па надвор'і.

Калі: 25−26 жніўня, 21:00. Збор гасцей у 20:30.

Дзе: Замкавая, 16 (унутраны двор Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі).

Фестываль вярнуўся пасля перапынку

Міжнародны open-air фестываль «Кінемо» праходзіў у Беларусі з 2013 года, у Гродне — з 2015. Арганізатарамі выступалі праект Cinemascope і Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў. Паказы праходзілі ў Мінску, Гродне, Брэсце, Магілёве. У Гродне фестываль збіраў поўную пляцоўку.

У 2020 годзе паказы ў Гродне планаваліся на верасень, але іх адмянілі арганізатары, як і ў Мінску і Брэсце. А 2021 годзе ў Гродне фестываль адмянілі ўжо праз тое, што Музей гісторыі рэлігіі адмовіўся супрацоўнічаць з арганізатарамі фестывалю. «Выразна прычыну адмовы нам ніхто так і не сфармуляваў,
абмежаваліся тлумачэннямі ў духу „ну вы самі ўсё разумееце“. Нам вельмі шкада губляць выдатнага шматгадовага партнёра ў асобе музея, але ў дадзенай сітуацыі мы цалкам нямоглыя», — тлумачылі тады арганізатары. Удакладніць прычыну ў адміністрацыі музея Hrodna.life не ўдалося. У 2022 годзе ў Гродне паказаў таксама не было. У Мінску і Брэсце фестываль не адмянялі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024