Навіны

Украінскія крыніцы: пад Гродна прыбылі каля 100 вагнераўцаў, каб ладзіць правакацыі на межах з Польшчай і Літвой

Вагнераўцы прыбылі ў Гродна, якое знаходзіцца недалёка ад Сувалкскага калідора, каб арганізоўваць правакацыі з удзелам мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой, паведаміў украінскі «Центр національного спротиву», створаны Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Украіны.

Асноўная частка прыбылых да мяжы наёмнікаў мае вопыт кантрабанды і перавозкі мігрантаў, паведамляе ўкраінскі рэсурс. Для прыкрыцця яны нібыта атрымліваюць форму беларускіх памежнікаў і пад выглядам супрацоўнікаў памежнага камітэта будуць суправаджаць бежанцаў у іх спробах перасекчы мяжу.

Урад Польшчы: «Гэта злачынцы, якія ствараюць праблемы, дзе б яны ні знаходзіліся»

— Мы павінны рыхтавацца да таго, што вагнераўцы будуць выкарыстаныя супраць Польшчы, — сказаў у інтэрв'ю PAP Станіслаў Жарын, Урадавы ўпаўнаважаны па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы падкрэсьліў, што групоўка расійскіх наймітаў, удзельнікі якой цяпер знаходзяцца ў Беларусі, удзельнічае ў падрыхтоўцы войскаў Аляксандра Лукашэнкі.

Ён адзначыў, што вагнераўцы могуць хутка выйсці з-пад кантролю Лукашэнкі і стаць праблемай для самой Беларусі. «Гэта злачынцы, ваенныя злачынцы, якія ствараюць праблемы, дзе б яны ні знаходзіліся», — цытуе Жарына Radio Zet.

Літва можа закрыць мяжу з Беларуссю

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце, гаворачы ў інтэрв'ю Ziniu radijas «пра ўсю памежную сітуацыю» ў цэлым, адзначыла, што Літва рыхтавала і рыхтуе «адпаведныя праекты пастаноў, калі сітуацыя неяк зменіцца», паведаміў «Позірк». Літоўскі бок не выключае, што плынь мігрантаў, якая зараз штурмуе мяжу з Польшчай, можа быць перанакіраваная ў бок Літвы. Літоўскія ўлады сочаць за перамяшчэннем на тэрыторыі Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер». У выпадку неабходнасці Літва можа цалкам закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй у любы момант, сказала Агнэ Білатайце.

Што такое Сувалкскі калідор?

Гэта ўчастак уздоўж польска-літоўскай мяжы, размешчаны паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю. Атрымаў такую назву, бо ў цэнтры гэтай тэрыторыі знаходзіцца польскі горад Сувалкі. Гіпатэтычна Сувалкскі калідор можа забяспечыць Расіі самы кароткі сухапутны шлях у Калінінград праз тэрыторыю Еўрасаюза. Адлегласць паміж Расіяй і Беларуссю на гэтым участку складае каля 100 км уздоўж лініі мяжы і каля 70 км — па прамой.

З боку Беларусі бліжэйшы да Сувалкскага калідора буйны населены пункт — Гродна. Адлегласць ад нашага горада да крайняй паўднёва-ўсходняй кропкі калідора — 35 км.

Сувалкскі калідор лічыцца адной з галоўных мэтаў Расіі ў выпадку магчымага нападу на краіны Балтыі. Кантроль над гэтай тэрыторыяй дазволіць наладзіць наземнае спалучэнне з Калінінградскай вобласцю і не дапусціць яе блакавання. Расія, захапіўшы гэты ўчастак, зможа адрэзаць Літву, Латвію і Эстонію ад астатніх краін NATO.

ПВК «Вагнер» у Беларусі

28 чэрвеня 2023 у Беларусь заехала 13-я калона наймітаў ПВК «Вагнер»: у ёй было не менш за 80 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, паведаміў «Беларускі Гаюн». Лагер расійскіх наймітаў знаходзіцца ў вёсцы Цэль пад Асіповічамі. Агулам у Беларусі паводле розных ацэнак можа знаходзіцца ад 5 да 8 тысяч вагнераўцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024