Навіны

Суддзя Максім Філатаў, які асудзіў Ашурка і Мажэйку, пайшоў на павышэнне ў Вярхоўны Суд

Суддзямі Вярхоўнага Суда прызначаныя Алена Рудніцкая, Максім Філатаў і Руслан Царук, якія да гэтага займалі пасады суддзяў Мінскага гарадскога суда, Гродзенскага і Гомельскага абласных судоў адпаведна. Такі ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 ліпеня. Усе яны выносілі палітычныя прысуды.

За паўтара года Філатава павысілі ад намесніка старшыні і суддзі суда Лідскага раёна да суддзі Вярхоўнага Суда.

Што вядома пра Філатава?

— асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка, будучы суддзёй і намеснікам старшыні суда Лідскага раёна.
трапіў у чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу.
— у лідскай спартзале, дзе ён займаўся, яму ў заплечнік паклалі экскрыменты — праз гэта распачалі крымінальную справу,
асудзіў «групу» Мікалая Аўтуховіча і чэмпіёна Беларусі ў кікбоксінгу Паўла Абознага, палітвязняў Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч.
— займаецца паўэрліфтынгам. У 2019 годзе прывёз «серабро» з чэмпіянату свету па паўэрліфцінгу.

Таксама новыя суддзі з’явіліся ў раённых і абласных судах. Па Гродзенскай вобласці перастановак гэтым разам не было.

Таксама Лукашэнка прысвоіў кваліфікацыйныя класы суддзям

Першы кваліфікацыйны клас прысвоілі намесніку старшыні Гродзенскага абласнога суда Ермаку Ігару Анатольевічу, намесніку старшыні Гродзенскага абласнога суда Ліхачу Андрэю Андрэевічу, намесніку старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Ляху Сяргею Іванавічу, другі кваліфікацыйны клас — старшыні суда Навагрудскага раёна Воўчку Ігару Мікалаевічу, суддзі эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Карых Наталлі Валер’еўне, суддзі эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Кату Дзянісу Вітальевічу, старшыні суда Свіслацкага раёна Цыунчыку Дзмітрыю Віктаравічу.

Трэці кваліфікацыйны клас прысвоілі старшыні суда Дзятлаўскага раёна Дуброўскаму Вадзіму Ігаравічу, чацвёрты — суддзі суда Кастрычніцкага раёна Гродна Ланцэвічу Маргарыце Мікалаеўне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024