Навіны

Польшча перакінула баявыя верталёты да мяжы з Беларуссю: пілоты будуць гатовыя страляць

У Польшчы ўзмацняюць войскі на беларускім накірунку. Баявыя верталёты дзвюх брыгад вайскова-паветраных сіл перадыслакавалі да мяжы з Беларуссю. Пра гэта 3 жніўня 2023 года паведаміў генерал Марэк Сакалоўскі падчас брыфінгу міністра абароны Польшчы Марыуша Блашчака ў Беластоку.

Польскі вайсковы верталёт PZL W-3T «Sokół». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: airliners.net

Да мяжы з Беларуссю перадыслакавалі верталёты 1-й авіяцыйнай брыгады сухапутных войскаў, а таксама верталёты 25-й паветрана-кавалерыйскай брыгады. Тэхніка будзе размяшчацца ў двух месцах. Яна будзе знаходзіцца ў рэжыме неадкладнага рэагавання на выпадак узнікнення інцыдэнтаў на мяжы. У выпадку правакацый пілоты будуць гатовыя прымяніць зброю.

«Верталёты ўзброеныя і гатовыя да бою. Тут ёсць вельмі дасведчаныя пілоты з поўнымі лётнымі правамі, ёсць пілоты, якія былі са мной у Афганістане і Іраку і ўжывалі бартавое ўзбраенне і ракеты. Яны вопытныя. Калі здарыцца нешта трывожнае, яны без ваганняў прыменяць зброю», — сказаў Сакалоўскі.

Навошта на мяжы верталёты

Рашэнне аб перадыслакацыі верталётаў прынялі пасля правакацыі, якая адбылася 1 жніўня 2023 года. Тады два беларускія вайсковыя верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы ў раёне Белавежы. Тэхніка заляцела на тэрыторыю Польшчы ўглыб на тры кіламетры. Міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны Беларусі адмаўляюць інцыдэнт.

Сейм збярэ камісю

У Сейме Польшчы 16 жніўня 2023 года адбудзецца пасяджэнне камісіі. Яна будзе аналізаваць інцыдэнт з парушэннем паветранай прасторы Польшчы, а таксама разглядаць агульную сітуацыю ў сувязі з размяшчэннем у Беларусі ПВК «Вагнер».

Чытайце таксама: Украінскія крыніцы: пад Гродна прыбылі каля 100 вагнераўцаў, каб ладзіць правакацыі на межах з Польшчай і Літвой

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024