Навіны

Конна-гістарычны тэатр, відэа-спінер, канфеці: у Гродне рыхтуюцца да 895-годдзя (абноўлена)

Мерапрыемствы да Дня горада 9 верасня пройдуць на чатырох пляцоўках. У праграме: кавер-бэнды, тэатр моды, балет. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела каля 30 дзяржзакупак і распавядае, што будзе на свяце. На яго выдаткуюць больш за 160 000 рублёў.

Дзяржзакупкі праводзіць Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. Грошы возьмуць з гарадскога бюджэту.

Дзе пройдуць мерапрыемствы?

Плошча Леніна

На плошчы Леніна з’явіцца мабільны сцэнічны комплекс з трапам — шукаць давялося двойчы. Таксама шукаюць гукавое і светлавое абсталяванне для правядзення святочных мерапрыемстваў (16 500 рублёў). Там выступяць артыст размоўнага жанра (536,44 рублёў), тры кавер-бэнды (10 500 рублёў) і дыджэй.

Таксама выступіць тэатр «Классик» (3 600 рублёў).

Савецкая плошча

Яшчэ адзін мабільны сцэнічны комплекс з трапам, гукавым і светлавым абсталяваннем, LED-экранам будзе на Савецкай плошчы. Гэта каштуе 72 000 рублёў. Святло купілі, астатняе шукаюць нанова.

Дыджэй таксама выступіць на Савецкай плошчы — за двух артыстаў заплацяць 1 500 рублёў.

UPD 21 жніўня. Таксама на Савецкай плошчы ў 21.00 9 верасня выступіць Аляксандр Маршал, паведамляе «Гродна Плюс». Уваход вольны.

Ансамбль «Жывіца», які выступіць на свяце горада. Фота: speu.hor.by

Моладзевы цэнтр

Трэцяя пляцоўка будзе ля Моладзевага цэнтра — там паставяць мабільны сцэнічны комплекс з трапам і подыумам і гукавым абсталяваннем (9 000 рублёў). Шукаць яго давялося двойчы. Танцавальнаму калектыву — хэдлайнеру — заплацяць 2 500 рублі.

Парк Жілібера

Таксама мерапрыемствы пройдуць у парку Жылібера — шукаюць гукаваое абсталяванне (2 500 рублёў) з другой спробы. Там выступяць аніматары — кавалі і рыцары (па 402 рублі). 4000 рублёў аддадуць на атракцыёны ў парку Жылібера.

У швейцарскай даліне выступіць конна-гістарычны тэатр (8 500 рублёў).

Таксама там выступяць два акторы-аніматары (па 536 рублёў).

300 рублёў заплацяць за крэслы на свята і столькі жа — за мяккія крэслы.. 1 000 рублёў заплацяць за канфеці. Таксама будзе відэа-спінэр — прылада, якая робіць сэлфі ў рэжыме Slow Motion з ахопам камеры на 360 градусаў і дазваляе адпраўляць іх на пошту (600 рублёў).

Хто яшчэ выступіць?

Яшчэ выступяць:

Таксама правядуць «Фестываль рамеснікаў».

Для стварэння эпізода «Гродно — город красоты» шукаюць рэжысёра. Таксама шукаюць пяць вядоўцаў — ім заплацяць па 402 рублёў. Яшчэ аднаму вядоўцу заплацяць 268 рублёў. Таксама шукаюць харэографа-пастаноўшчыка (536 рублёў), рэжысёра па відэа-кантэнту (1 609 рублёў), харэографа-рэпетытара (402 рублёў).

Ансамбль «Белые Росы». Фота: «Гродзенская праўда»

Што яшчэ рыхтуюць?

Для святочнага канцэрта «Гродно — моя 7Я» зробяць паштоўкі ручной працы (1 206 рублёў). Дызайн узгадняць. 45 штук будуць памерам 10*21 см, 15 штук — 15*21 см. Яшчэ 500 рублёў аддадуць на сцягі. 5000 рублёў заплацяць Гродзенскай абласной фімармоніі. 750 рублёў заплацяць за фанаграмы чатырох вакальных нумароў.

Для мерапрыемстваў арганізуюць трансляцыю — яна каштуе 3000 рублёў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024