Навіны

Гродзенская міліцыя: кожны дзень кагосьці прыцягваем да адказнасці за 2020 год

«Кожны дзень мне на стол кладзецца зводка, у якой — не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі <за падзеі 2020 года>. Па-ранейшаму распачынаюцца крымінальныя справы адносна экстрэмісцкай дзейнасці. Пастаянна мы затрымліваем людзей, якія не хочуць супакоіцца і спрабуюць нейкія сумятні ўносіць», — заявіў у інтэрв'ю «Гродна Плюс» кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў.

Ён успомніў дыверсію ў Мачулішчах і перастрэлку з тэрарыстам у Гродне, якую называлі інсцэніроўкай.

Інтэрв'юер Сяргей Мазайла заявіў, што «рашучыя дзеянні міліцыі» дапамаглі ўтрымаць абстаноўку ў краіне і захаваць краіну. Разянкоў заўважыў, што не ўсе ўсвядомілі «маніпуляцыі» і вераць у «казкі» з гаджэтаў, якія распаўсюджваюць «спецыяльна навучаныя людзі з-за мяжы». Часам людзі пачынаюць каментаваць гэта і «разгойдваць» іншых людзей. Гэта спыняюць «актыўнай працай АУС».

Узбраенне да электаральнай кампаніі

У 2024 годзе пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, мясцовых Саветаў дэпутатаў і выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. У 2025 годзе — прэзідэнцкія выбары. Са слоў Сяргея Мазайлы, беларусаў спрабавалі і будуць спрабаваць «хістаць».

Беларуская міліцыя гатовая абараніць народ «ад любых замахаў» падчас выбараў, лічыць Разянкоў. «Адрэагуем вельмі жорстка і папярэджваць нікога не будзем. < … > Праводзяцца мерапрыемствы, ідзе навучанне асабістага складу, мы пастаянна знаходзімся ў працэсе вучобы. Узброеныя ўсе падраздзяленні, не толькі АУС. Сілавыя ведамствы ўзбройваюцца. Толькі кліч кінуць — пачынаючы ад народнага апалчэння і заканчваючы сілавымі ведамствамі, усе ўстануць плячом да пляча і будуць абараняць сваю радзіму».

Пры гэтым Разянкоў сказаў, што не адчувае сябе гродзенцам, але адчувае беларусам. Ён нарадзіўся ў Полацку і адразу пераехаў на 10 гадоў у Казахстан, дзе дагэтуль жыве яго бацька.

Стала менш крадзяжоў, але больш забойстваў

Аператыўная абстаноўка ў Гродзенскай вобласці пад кантролем. «Палачнай» сістэмы няма — працуюць не дзеля колькасці пратаколаў і выяўленых злачынстваў, а для бяспекі людзей, сцвярджае кіраўнік УУС.

Стала менш злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку і з катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Але стала больш забойстваў: летась было 17, сёлета — 21. Але для Гродзенскай вобласці гэта невялікія лічбы за сем месяцаў, лічыць Разянкоў. Таксама стала менш дарожна-транспартных здарэнняў - лічба знізілася з 4130 да 2503.

У мінулым годзе 60% злачынстваў складалі крадзяжы. Цяпер іх стала менш. Але вырасла колькасць інтэрнэт-махлярстваў. Па словах Разянкова, на гэта працуюць колл-цэнтры за мяжой, якія зарабляюць грошы, каб «працягваць гэтую вайну, якая ў суседняй краіне адбываецца».

Супрацоўнікі міліцыі і банкаўскія работнікі не будуць тэлефанаваць вам у Viber. Калі вам паведамілі, што вашы блізкія ў бядзе — спачатку патэлефануеце ім і удакладніце, ці ўсё з імі добра. Хутчэй за ўсё, вам патэлефанавалі ашуканцы. Не ўсталёўвайце праграмы, пра якія вас просяць — праз іх могуць скрасці вашы грошы.

Чытайце таксама: «У Гродне — больш мяккія метады». Чаму ў рэгіёне паказальна затрымліваюць дырэктараў і начальнікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024