Навіны

Пікет у Гродне: актывісты НОД патрабавалі стварыць губерніі і ліквідаваць незалежнасць Беларусі

Прарасійскія актывісты Нацыянальнага вызваленчага руху (Национально-освободительное движение, НОД) 25 жніўня правялі ў Гродне пікет. Побач з Вечным агнём у парку Жылібера актывісты патрабавалі ўваходу Беларусі ў склад Расіі.

Пікет НОДаўцаў у Гродне. Крыніца: Telegram-канал: Беларусь головного мозга

Чатыры актывісты з савецкім сцягам, сцягам НОД у колерах георгіеўскай стужкі і перагорнутым чырвона-зялёным сцягам мітынгавалі побач з помнікам партызанам у парку Жылібера. Яны патрабавалі аднаўлення СССР, а пазней і Расійскай імперыі, не падзеленай на асобныя рэспублікі. Яны лічаць, што беларускія вобласці павінны быць губерніямі Расіі.

«Радзіма! Свабода! Пуцін!»

Прадстаўнікі НОД лічаць, што па факце распаду Савецкага саюза трэба ўзбудзіць крымінальную справу.

«Мы стаім на цвёрдым ідэалагічным шляху. Гэта адзіная айчына, гэта адзіная тэрыторыя. Потым, калі мы пераможам, ужо не будзе рэспублік, гэта будзе адна тэрыторыя», — сказаў адзін з актывістаў. «Радзіма! Свабода! Пуцін!» — дадаў ён. На кепцы актывіста была нашыўка з літарай «Z», якая стала ў Расіі сімвалам уварвання на тэрыторыю Украіны ў лютым 2022 года.

Актывіст НОД у кепцы з літарай «Z». Крыніца: Telegram-канал: Беларусь головного мозга

Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі ніяк не адрэагавалі на мітынг, дзе актывісты выступалі супраць беларускай незалежнасці. Між іншым заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі - парушэнне артыкула 361 Крымінальнага кодэкса. За гэта пагражае да шасці гадоў абмежавання свабоды.

Што такое НОД

НОД — расійская нацыяналістычная арганізацыя. Яе ўдзельнікі патрабуюць адраджэння Расіі у межах СССР 1945 года. Прыхільнікі НОД вераць у змову супраць Расіі і ў тое, што былыя савецкія рэспублікі пасля 1991 года сталі калоніямі ЗША і сусветнай алігархіі. Палітыкаў, якія падпісалі дамову аб скасаванні СССР — Шушкевіча, Ельцына, Краўчука — яны лічаць здраднікамі, як і апошняга кіраўніка Саюза Гарбачова.

НОДаўская прапаганда актывізавалася ў Гродне восенню 2020 года пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. У 2021 годзе прадстаўнікі НОД пікетавалі польскае консульства ў Гродне.

Чытайце таксама: У Гродне будуць паказваць прапагандысцкае і Z-кіно. Кошт — 50 капеек

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024