Навіны

У Гродне затрымалі супрацоўніцу камітэта судовых экспертыз — падпалкоўніка юстыцыі (абноўлена)

У Гродне ўзялі пад варту падпалкоўніка юстыцыі Юлію Колас. Яе абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК. Гродзенку 29 жніўня прызналі палітвязняволенай.

Юлія Леанідаўна Колас — начальніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падпалкоўнік юстыцыі, афіцэр. Ёй 50 гадоў. У Юліі двое сыноў, адзін з іх непаўнагадовы.

Юлію затрымалі 11 жніўня 2023 года. Яна знаходзіцца ў турме № 1 Гродна.

Паводле інфармацыі ад чытачоў «Нашай Нівы», жанчына на момант затрымання ўжо выйшла на пенсію.

Цяпер у Беларусі 1496 палітвязняў, статус якіх прызнаны праваабаронцамі. У рэчаіснасці людзей, зняволеных па палітычных матывах, можа быць у некалькі разоў больш.

Чытайце таксама: «У Гродне — больш мяккія метады». Чаму ў рэгіёне паказальна затрымліваюць дырэктараў і начальнікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024