Навіны

У Гродне добраўпарадкуюць фрагмент Леванабярэжнай — каб не было апоўзняў

Ля жылога дома № 13а па вул. Леванабярэжнай у Гродне запланавалі добраўпарадкаванне тэрыторыі. Дом стаіць прама пад высокім адхонам ля берага Нёмана — і на яго можа спаўзаць грунт. Зараз распрацоўваюць праектна-каштарысную дакументацыю.

Закупкай займаецца Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Арыенціровачны кошт дакументацыі - 28 000 рублёў з гарадскога бюджэту.

Займацца гэтым будуць з 2 кастрычніка 2023 па 17 студзеня 2024 года.

У ходзе работ трэба будзе засцерагчы жылы дом і іншыя пабудовы на ўчастку, а таксама агароджу ад ціску грунту, які спаўзае. З высокага стромкага берага арганізуюць збор і адвод ападкаў, каб грунт тут залішне ня ўвільгатняўся і каб не здараліся апоўзні. Для гэтага зробяць водапрыёмныя латкі ўздоўж асфальтаванай дарогі з арганізаваным адводам вады.

Для дадатковага ўмацавання адхон засеюць травой, пасадзяць дрэвы і хмызнякі. Для адводу вады зробяць канавы ўздоўж подпорных сцен. Унізе зробяць ўтрымлівальныя канструкцыі.

Тэрыторыя таксама стане даступная для фізічна аслабленых асоб.

Чытайце таксама: Пляцоўку на Леванабярэжнай у Гродне выкупілі мінскія бізнесмены — арганізатары Vulitsa Ezha

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024