Навіны

Падаць дакументы на польскую візу цяпер можна толькі па месцы прапіскі. Але Гродна — выключэнне

У Беларусі змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую шэнгенскую візу. З 2 кастрычніка 2023 года візавыя цэнтры прымаюць дакументы толькі па месцы рэгістрацыі чалавека. Інфармацыю апублікавалі на сайце візавых цэнтраў VFS Global.

Польская віза. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: iStock

У візавыя цэнтры Мінска, Магілёва і Гомеля могут звярнуцца тыя, хто прапісаны ў Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай ці Віцебскай абласцях. У візавыя цэнтры Брэста, Пінска і Баранавічаў - тыя, хто прапісаны ў Брэсцкай вобласці.

Гродзенская вобласць — выключэнне

У візавыя цэнтры Гродзенскай вобласці, якія знаходзяцца ў Гродне і Лідзе, будуць прымаць людзей незалежна ад месца прапіскі.

Уладальнікі біяметрычных пашпаратоў пры падачы дакументаў у візавыя цэнтры Мінскай і Брэсцкай абласцей дадаткова мусяць прадаставіць дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласці.

Польшча скасуе дамовы з візавымі цэнтрамі - але не ў Беларусі

У верасні 2023 года Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што скасуе дамову з візавымі цэнтрамі. Планавалася, што кантракты разарвуць з усімі аўтосорсінгавымі кампаніямі, якія працавалі з візавымі анкетамі з 2011 года. Прычына — карупцыйны візавы скандал у Польшчы.

У Беларусі, Украіне і Турцыі разрываць кантракты не будуць. Палякі лічаць, што ў гэтых краінах попыт на візы настолькі вялікі, што адмовіцца ад паслуг VFS Global яны не могуць. Паводле выдання Rzeczpospolita, Міністэрства замежных спраў Польшчы пакуль наогул не скасавала ніводнага кантракта з візавымі цэнтрамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024