Навіны

У Гродне закрылася кафэ «Юань», якім валодаў кітаец. Цяпер памяшканне можна арандаваць

У Гродне можна арандаваць памяшканне на першым паверсе двухпавярховага дома па вул. Маркса, 10. Памяшканне прапануюць выкарыстоўваць пад кафэ, гандлёвае памяшканне ці офіс. Раней там знаходзілася кафэ з кітайскай кухняй «Юань», адна з першых у Гродне піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza», «Кальянная № 1», а яшчэ раней — папулярны 20 гадоў таму бар «Містэр Твістар».

Кавярня «Юань» адкрылася ў пачатку кастрычніка 2022 года. У меню было больш за 50 страў. Гатаваў іх дасведчаны кухар з Кітая з сертыфікатам 4-й катэгорыі прафесіі. Верагодна, акаўнт у Instagram вёў сам уладальнік — пасты былі напісаныя з характэрнымі для замежнікаў памылкамі. Акаўнт перастаў абнаўляцца ў чэрвені 2023 года. Тады ж аб’явілі аб зніжках 40%.

Памяшканне 1890 пабудовы знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Лакацыя забяспечвае выдатны пешаходны і аўтамабільны трафік ад Савецкай плошчы, сцвярджаюць арэндадаўцы.

Памеры памяшкання — 195,5 м ². Кошт арэнды: $ 10 за м.кв. Гэта значыць, усё памяшканне каштуе $ 1955 у месяц.

У памяшканні цэнтральныя камунікацыі: электразабеспячэнне, ацяпленне, водазабеспячэнне халоднае і гарачае. Інтэрнэт — оптавалакно. Ёсць супрацьпажарная сістэма.

У прыярытэце доўгатэрміновая арэнда. Ёсць магчымасць размяшчэння вонкавай рэкламы і рэкламы на фасадзе будынка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024