Навіны

Больш за $ 2 млн ужо выдаткавалі на рэканструкцыю гродзенскага піўзавода: што робяць зараз

Рэканструкцыю былога піўзавода ў Гродне выканалі больш чым на палову. Адкрыць лакацыю для гасцей абяцаюць у сярэдзіне 2024 года. Пра гэта тэлеканалу «Беларусь 4 Гродна» расказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент» Аляксандр Заглубоцкі.

Рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Беларусь 4 Гродна»

На дадзены момант каштарыс выкананых прац — больш за $ 2 млн. Зараз у будынку праводзяць інжынерныя камунікацыі, а да наступлення халадоў плануюць скончыць вонкавыя працы.

Унутры будынка залілі перакрыцці паміж паверхамі, а ў памяшканнях залілі чарнавую падлогу. У будынку ўсталявалі драўляныя вокны сучаснай вытворчасці.

Аднаўляюць лесвіцу XIX стагоддзя

На піўзаводзе пачалі аднаўляць часткова страчаную літую чыгунную лесвіцу XIX. Не ёй трэба аднавіць 12 ступеняў, 14 прыступак і 30 балясін. Для іх вытворчасці распрацавалі 3D мадэль ступеняў і перадалі на вытворчасць. Лесвіцу плануюць аднавіць у першапачатковым выглядзе.

Будзе сцэна і парк

На набярэжнай плануюць пабудаваць тэрасы і парк палацавага перыяду. Таксама на тэрыторыі піўзавода з’явіцца сцэна для выступаў музыкаў. У будынках былога завода будуць бізнес-цэнтр, музей, міні-бровар і кафэ.

Рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Беларусь 4 Гродна»

Чытайце таксама: На гродзенскім піўзаводзе адкапалі сутарэнні, якіх не было на планах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024