Навіны

Вользе Бондаравай не падабаюцца мужчынскія члены і сэкс: актывістка звярнулася ў пракуратуру

Гродзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава напісала скаргу ў пракуратуру. Гэтым разам яе не задаволілі торты ў выглядзе мужчынскага пеніса, а таксама жартоўныя выявы аголеных людзей сталага веку на торце. Пра гэта жанчына напісала ў сваім Telegram-канале.

Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда

Пра якія торты ідзе гаворка

Бондараву не задаволіла прадукцыя адной з гродзенскіх кандытарак, якая пячэ торты на замову і прадае іх праз Instagram і «ВКонтакте». Жанчына выпякае самыя розныя торты: у тым ліку з жартаўлівымі выявамі аголеных людзей сталага веку, торты ў выглядзе мужчынскага палавога члена, а таксама торты з напісанымі на іх нецэнзурнымі словамі.

Вясёлка і адзінарогі больш небяспечныя, чым «аголеныя людзі» і «нецэнзурныя словы»

Больш за ўсё Бондараву абурыла наяўнасць вясёлкі і адзінарога на дзіцячым торце. Яна пераканана, што гэта — «прапаганда ЛГБТ». Гэты пункт у сваёй скарзе Бондарава вылучыла тлустым шрыфтам і пазначыла, што гэта «самае абуральнае».

Торты, якія не спадабаліся Бондаравай. Крыніца: Telegram-канал актывісткі

Абурылася на «Адама і Еву»

Раней Бондарава звярнулася ў Магілёўскі гарвыканкам. Ёй не спадабалася, што ў Магілёве адкрылі «Музей БДСМ „Адам і Ева“». У памяшканні размяшчаўся сэкс-шоп, буцік ніжняй бялізны, фотастудыя БДСМ і музей 18+.

Пасля праверкі ўстановы Бондаравай паведамілі, што ўстанова прыпыніла сваю дзейнасць. Супраць жанчыны, якая адкрыла «Музей БДСМ», узбудзілі адміністрацыйныя справы паводле артыкулаў 13.9 (парушэнне заканадаўства аб рэкламе) і ч.1 13.11 (парушэнне заканадаўства па прадастаўленні паслуг насельніцтву).

Чытайце таксама: Бондарава прапануе забараніць валошкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024