Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць аднапакаёўку-студыю ў гістарычным доме

Прадаецца кватэра па вул. Гараднічанская, 27 — у доме, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ён знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Гродна: побач з Фарным касцёлам і пешаходнай Савецкай вуліцай. У кватэры — дызайнерскі рамонт і ўзаконеная перапланіроўка.

Дом — пасля капрамонту. У ім высокія столі. У кватэры ціха за кошт шклопакетаў і металічных ўваходных дзвярэй. Балкон і вокны выходзяць на двор. Таксама гаспадары развялі новую медную праводку і замянілі трубы, радыятары і змяшальнікі. Падлога — хваёвая дошка.

Агульная плошча кватэры — 35.9 м2. Санвузел — сумешчаны. У ваннай пакоі на падлозе плітка, на сценах — дэкаратыўная тынкоўка. Душ з падсветкай. На выпадак адключэння гарачай вады ёсць канструктыўна нябачны бойлер.

Інтэр'ер вытрыманы ў сініх і блакітнаватых танах. У спальнай зоне — ложак і канапа. На сценах вісяць сюррэалістычныя карціны, на падлозе — дыван. Насупраць — тэлевізар і кухонная зона. Апошняя зроблена ў кантрасных чорна-белых колерах. Таксама там гарнітур з убудаванай тэхнікай.

Кошт — $ 60 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаецца кватэра з «выдатнай энергетыкай» і акварыумам

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024