Навіны

У Гродне на паклон да Леніна прыйшлі камуністы, камсамольцы і нават ліберальныя дэмакраты

Каля 60 чалавек сабралася 7 лістапада пад помнікам Леніну ў Гродне, каб адзначыць 106-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. У руках былі не толькі сцягі СССР, камсамолу, сучасны чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг, але і сцяг умоўных «ліберальных дэмакратаў» Гайдукевіча.

Удзельнікі мітынгу склалі кветкі да ног кіраўніка сусветнага пралетрыяту і падзяліліся меркаваннямі наконт свята. Прыводзім іх ніжэй, каб чытачы Hrodna.life разумелі, як і пра што думаюць удзельнікі такіх святаў.

«Зламалі хрыбет капіталізму»

— Да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Гродзенскай вобласці і па ўсёй краіне адкрыта шмат сацыяльна значных аб’ектаў. Гродна атрымаў у падарунак новую транспартную развязку і паліклініку, — адзначыла першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Жанна Грыцкевіч.

Насамрэч, гэта нельга назваць падарункам, бо ніхто развязку і паліклініку не дарыў: іх пабудавалі самі гродзенцы за падаткі, заплачаныя самімі гродзенцамі.

— Я ўступіла ў Камуністычную партыю ў 1980 годзе. Для мяне гэта была вельмі важная падзея, бо гэта наша сямейная традыцыя — мой бацька таксама быў чальцом партыі. Хачу адзначыць, што ідэалы, якія абвясціла Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 гады, актуальныя і сёння. Менавіта тады сталі нормай такія паняцці, як сацыяльная справядлівасць, роўнасць, бясплатная адукацыя і медыцына. Усё гэта частка нашага сучаснага жыцця, а значыць, камунізм заклаў моцны падмурак для развіцця нашай дзяржаўнасці ва ўсіх кірунках, — сказала першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Лілія Кашанкова.

— Дзякуючы ўсталяванню савецкай улады мы пабудавалі першую ў свеце і, мабыць, адзіную сацыяльна справядлівую дзяржаву. Быў зламаны хрыбет капіталізму, за што нас зненавідзелі і праз два дзесяцігоддзі прыйшлі на нашу зямлю з вайной. Але мы выстаялі і сталі мацней: мы стварылі перадавую навуку, прыручылі мірны атам, асвоілі космас. Нашымі творамі мастацтва захапляўся і захапляецца ўвесь свет. Трэба адзначыць, што мы стварылі таксама незалежную фінансавую сістэму. Усё гэта дагэтуль выклікае зайздрасць у прыхільнікаў аднапалярнага міру і гонар у народаў, якія сталі спадчыннікамі Савецкага Саюза. Таму сёння мы бачым, як тыя, хто ва ўгоду ўласным інтарэсам здрадзіў гэты велічны праект, расказваюць нашай моладзі, што СССР быў нежыццяздольнай дзяржавай. Але гэта няпраўда. І захаваныя ў наш час пастулаты і традыцыі сацыялізму — гэтаму пацвярджэнне, — падзяліўся сваім меркаваннем Арцём Макарэвіч, першы сакратар Гродзенскай гарадской арганізацыі БРСМ.

Насамрэч, цяжка сказаць, што «быў зламаны хрыбет капіталізму», бо Савецкі Саюз аказаўся нежыццяздольным, заўсёды быў у ролі даганяючага і так і не змог дагнаць капіталістычныя краіны паводле ўзроўню жыцця, развіцця навукі, медыцыны і іншых сфераў. Краіны-сатэліты СССР часта жылі лепей, чым сам Саюз, але перадусім дзякуючы больш актыўным кантактам з Захадам, гандлю і заходнім крэдытам.

7 лістапада 2023 — мітынг ля помніка Леніну ў Гродне. Фота: grodnonews.by

Удзельнікаў мітынгу робіцца болей

У Гродзенскай гарадской арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі - каля 140 членаў. Калі параўноўваць з фотаздымкамі з мітынгаў мінулых гадоў, то выглядае, што прыхільнікаў Леніна стала ў Гродне крыху больш.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024