Навіны

Не толькі аквапарк. У Друскеніках з’явіцца сваё мора і крыты басейн для сёрфераў

У блізкіх да Гродна літоўскіх Друскеніках задумалі пабудаваць вялікі водны цэнтр адпачынку. У ім будзе адзіны ў Еўропе крыты басейн для сёрфінгу.

Гэта будзе водны цэнтр і цэнтр забаў з басейнамі, аазісамі для адпачынку, пляцоўкамі, сценкамі для скалалажання, пляжам, штучным морам і басейнам для сёрфераў пад дахам, піша «Новая газета — Балтия».

«Яснае і сонечнае неба, +30, пясчаныя выдмы, пальмы, серфінгісты на двухметровых хвалях, на тэрасе ля бара весяліцца кампанія, на ляжаках чытаюць кнігі адпачывальнікі», — так апісаў будучы водны цэнтр мэр Друскенікаў Рычардас Малінаўскас.

Праект штучнага мора мэр горада ўжо абмеркаваў з экспертамі White Water West, буйной канадскай кампаніі, якая вырабляе абсталяванне для аквапаркаў. Новы цэнтр з’явіцца побач з комплексам Snow Arena на краі горада.

Будаўніцтва завершаць праз тры гады, піша Delfi.

Чытайце таксама: Вільня заменіць Беласток? Як выглядаюць зараз шоп-туры ў Польшчу і Літву

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024