Навіны

Гродзенскія пагранічнікі знайшлі ў вёсцы дрон: палічылі безгаспадарным і звезлі. Што сказаў суд?

Вайсковая частка 2141, дзе размяшчаецца Гродзенская пагранічная група, звярнулася ў суд з просьбай прызнаць безгаспадарнымі дрон і ноўтбук. Іх знайшлі пагранічнікі падчас агляду прыдамавой тэрыторыі ў адной з вёсак Гродзенскага раёна — і палічылі безгаспадарнай маёмасцю. Справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна 20 кастрычніка 2023 года.

З рашэння суда вядома, што ў памежнай зоне ў вёсцы «Л.», на вуліцы «Ш.» памежнікі знайшлі і канфіскавалі «беспілотны лятальны апарат тыпу квадракоптар, шэсць акумулятарных батарэй, поліэтыленавы пакет са зцяжкамі, скрутак скотча, зарадная прылада для наўтбука, стацыянарная зарадная прылада для акумулятарных батарэй, наўтбук А., мадэль I., мадэм». Магчыма, гаворка ідзе пра вёску Ліхачы, дзе ёсць вуліца Школьная. Гэтая вёска знаходзіцца акурат побач з літоўскай мяжой.

Знойдзеныя рэчы затрымалі і адправілі на склад в/ч 2141. Як сцвярджаецца ў рашэнні суда, вызначыць уладальніка знойдзенай маёмасці не было магчыма. Таму памежнікі звярнуліся ў суд, каб той прызнаў знойдзенага на мяжы дрона і іншыя рэчы безгаспадарнай маёмасцю і дазволіў пераняць у даход дзяржавы. Суд з довадамі вайскоўцаў пагадзіўся.

Чытайце таксама: Усе беспілотнікі і дроны ў Беларусі паставяць на ўлік

У Беларусі забаранілі дроны

Лукашэнка забараніў беларусам карыстацца і нават валодаць дронамі. 28 верасня 2023 года ўступіла ў сілу забарона на ўвоз, эксплуатацыю і выраб фізічнымі асобамі беспілотнікаў. У тым ліку нельга завезці назад у Беларусь дроны, якія грамадзяне раней вывезлі за мяжу.

Карыстацца дронамі зараз могуць толькі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі. У фізічных асоб ёсць паўгода, каб пазбавіцца ад беспілотнікаў. Іх можна перадаць арганізацыям або на захоўванне «ва ўпаўнаважаную арганізацыю», гаворыцца ва ўказе.

Лукашэнка падпісаў указ аб забароне дронаў нібыта для «забеспячэння грамадскай бяспекі».

Прапагандысты прапануюць дарыць дроны сілавікам

У Telegram з’явіўся акаўнт, звязаўшыся з якім, нібы можна перадаць дроны, якімі ўжо не могуць карыстацца фізічныя асобы, сілавым структурам. Пра гэта пішуць прапагандысцкія каналы, такія як «Тры сястры».

Дарыць дроны беларускай арміі і іншым сілавым фарміраванням прапануе нібыта валанцёрская ініцыятыва «Крылы».

«Гэта выключны шанц зрабіць свой уклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і павышэнне эфектыўнасці абароны нашай краіны, — пішуць прапагандысты. — Калі ў вас засталіся дроны, вы можаце перадаць іх нашай арміі. Вашы дроны будуць выкарыстаны для выканання задач, якія могуць выратаваць жыцці і гарантаваць бяспеку нашай краіны».

Яны запэўніваюць, што, нібыта, першыя дроны ў падарунак вайскоўцам ужо паступілі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024