Навіны

З уладальнікам «Маёнтка Падароск» разарвалі дамовы — будынкі вернуцца мясцоваму аддзелу культуры (абноўлена)

Ва ўладальніка «Маёнтка Падароск» Паўла Падкарытава забіраюць увесь комплекс — чатыры будынкі. Іх давядзецца вярнуць мясцоваму аддзелу культуры. Усе дамовы з ім разарвалі па рашэнні судоў. Ён прайшоў праз два судовых працэсы, якія расцягнуліся на шэсць паседжанняў - але не змог захаваць маёнтак.

UPD 23 студзеня 2024 года. «Сёння аддзел культуры Ваўкавыскага РВК з дапамогай судовага выканаўцы забраў ад ПТУП „Маёнтак Падароск“ будынкі былой сядзібы Бохвіцаў. Па звыклай ужо дзяржаўнай завядзёнцы — прыхвацілі заадным і чужой маёмасці. Будзем абскарджваць», — напісалі ў суполцы «Маёнтак Падароск».

Суды па скасаванні дамоў пачаліся ў жніўні 2023 года. У верасні Ваўкавыскі раённы суд па позве Ваўкавыскага аддзела культуры скасаваў дамову 2013 году па набыцці аднаго з будынкаў маёнтка. Прычынай стала «невыкананне умовы па ўводзе аб’ектаў ў гаспадарчы абарот». Першыя рашэнні па сутнасці вынеслі суддзя Ваўкавыскага суду Юрый Якімовіч і суддзя эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Эдуард Кароль.

Як будзе адбывацца перадача будынку, Павел Падкарытаў яшчэ не ведае. Мяркуе, што па акце перадачы. Пакуль ён чакае дзеянняў ад аддзелу культуры. Яго фірма пакуль працуе, але будзе зварочваць дзейнасць. Людзі, якія там працуюць, будуць звольненыя.

«Што далей будзе з помнікам — справа аддзела культуры. <…> Я чакаў такога павароту падзей усе 10 год, але, канешне, ўсё роўна абураны, бо працэдура не мае нічога агульнага з правасуддзем і эканомікай, просты бальшавізм. Новы 1939, хіба, да гаспадара сядзібы яны не могуць дацягнуцца», — сказаў Павел Hrodna.life.

Павел на працягу 10 гадоў укладаў туды свае сродкі. «Грошы будуць ляжаць у зямлі і чакаць гаспадара, — кажа ён. — Спадзяюся, я яшчэ здолею адчыніць там музэй».

UPD 18 снежня. Апісалі маёмасць маёнтка «Падароск». Пра апісанне маёмасці ў маёнтку «Нашай Ніве» паведаміў былы дырэктар турыстычнага прадпрыемства «Падароск» Андрэй Колас, які цяпер у эміграцыі. Ён расказаў, што маёнтак 14 снежня наведалі супрацоўнікі некалькі дзяржаўных службаў. «Яны апісалі стан, у якім цяпер знаходзіцца маёнтак», — адзначыў Андрэй Колас. Далей маёнтак будзе перададзены на баланс аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама, дзе ён знаходзіўся да 2013 года.


Сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у аграгарадку Падароск Павел Падкарытаў выкупіў у 2013 годзе. Ён збіраўся прыцягнуць у гарадок новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання. Камандзе прыйшлося ствараць першасную дакументацыю па маёнтку зноўку і праводзіць нятанныя навуковыя даследаванні. Скончыць праект планавалі ў пачатку 2023 года. Далей у планах было атрыманне заключэння дзяржэкспертызы, запуск кафэ, крамы і часовай экспазіцыі.

У кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна затрымалі кіраўнікоў і фінансавых супрацоўнікаў паводле арт.243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024