Навіны

У Гродзенскай вобласці з’явілася яшчэ адно экстрэмісцкае фарміраванне — назвалі кіраўніцу

Сетку Telegram-каналаў «Дятлово Для Жизни» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. МУС 6 снежня 2023 года прыняў рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці».

Кіраўніком фарміравання назвалі 32-гадовую Лантух Наталлю Іванаўну.

Фарміраваннем палічылі:

  • Telegram-чат «Дятлово Для Жизни»,
  • Telegram-канал «Дятлово. НОВОСТИ»,
  • Telegram-бот @Dzyatlava_perem_bot,
  • Telegram-акаўнт «Moreover».

Некаторыя з каналаў ужо прызнаныя экстрэмісцкай інфармацыяй.

Паводле беларускага заканадаўства могуць пакараць стваральніка, кіраўніка альбо ўдзельніка экстрэмісцкага фармавання. Паводле арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім» прадугледжана да 10 гадоў пазбаўлення волі. За ўдзел у такім фармаванні пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі (арт.361−3 КК). За садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці - да сямі гадоў пазбаўлення волі, а за фінансаванне — да васьмі гадоў.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024