Навіны

У «Гарадзенскім маёнтку Каробчыцы» можна будзе пераначаваць

У комплексе «Гарадзенскі маёнтак Каробчыцы» пабудуюць гасцявыя дамы. Пакуль выконваюць праектныя працы — для гэтага шукаюць арганізацыю. Заказчык — Гродзенскі мясакамбінат.

На гэта выдаткуюць 49 600 рублёў. Распрацаваць праект трэба да 11 лютага 2024 года. Работы «Гродзенскі мясакамбінат» праводзіць за свой кошт. Як домікі для гасцей будуць выглядаць, пакуль невядома.

Сярод іншага, выканаўца павінен прадумаць генплан, архітэктурна-будаўнічыя рашэнні і ўсё астатняе — ад электраасвятлення да сістэмы відэаназірання. Таксама прымуць да ўвагі ахову навакольнага асяроддзя, экалагічны пашпарт праекта і каштарыс.

Пачнуць будаўніцтва ў сакавіку 2024 года.

Агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» размешчаны ў пяці км ад Гродна. Там можна пракаціцца на кані або дыліжансе, пазнаёміць дзяцей з мясцовай флорай і фаунай, арганізаваць пікнік і схадзіць на экскурсію.

Чытайце таксама: «Гродзенскі мясакамбінат» хоча трапіць у трэнды TikTok. На прасоўванне выдаткуюць 37 000 рублёў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024