Навіны

Візавыя цэнтры Польшчы закрываюцца на навагоднія канікулы: калі можна будзе падаць дакументы на візу (абноўлена)

У калядныя святы і Новы год візавыя цэнтры Польшчы ў гарадах Беларусі не будуць прымаць дакументы на візы. Такую інфармацыю апублікавалі на сайце кампаніі VFS Global — аператара візавых цэнтраў.

Польская віза. Крыніца: novosti.sprosi.eu

Калі не будуць прымаць дакументы на візу

З 21 снежня 2023 па 2 студзеня 2024 года не будуць прымаць дакументы візавыя цэнтры ў Гродне, Брэсце і Мінску.

З 20 снежня 2023 па 2 студзеня 2024 года не будуць прымаць дакументы візавыя цэнтры ў Гомеле, Магілёве, Баранавічах, Пінску і Лідзе.

UPD 22 снежня. З 26 снежня па 29 снежня выдаваць пашпарты ў візавых цэнтрах Польшчы ў Брэсце, Гродне і Мінску будзе з 11.00 да 13.00, у візавых цэнтрах Польшчы ў Баранавічах, Пінску, Лідзе, Магілёве і Гомелі - з 10.00 да 12.00.

У Брэсце змогуць падаць дакументы жыхары іншых гарадоў

Перад Раством на некалькі дзён змяняецца геаграфічнае правіла падачы дакументаў. З 18 па 20 снежня 2023 года ў візавых цэнтрах Брэста, Пінска і Баранавічаў можна падаць дакументы на візу незалежна ад рэгістрацыі па месцы жыхарства.

Паводле агульнага правіла з 2 кастрычніка 2023 года візавыя цэнтры прымаюць дакументы толькі па месцы рэгістрацыі кліента. Але гэтае правіла не тычыцца візавых цэнтраў Гродзенскай вобласці ў Гродне і Лідзе.

Чытайце таксама: Польскія СМІ: у Беларусі ахвотных зрабіць візу ў візавых цэнтрах чакалі з КДБ

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024