Як мінімум 13 медыкаў з Гродна судзілі ў лістападзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэнні з’явіліся ў банку судовых рашэнняў. Сярод аштрафаваных — нейрахірург і неанатолаг.
Як правіла, медыкаў па арт. 19.11 КаАП штрафавалі на 10−30 базавых велічынь (370−1100 рублёў). У некаторых таксама канфіскавалі тэлефоны.
Напрыклад, урача-неанатолага і маці малалетняга дзіцяці за падпіску ў Instagram аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Нейрахірурга за падпіску на экстрэмісцкі кантэнт «ВКонтакте» аштрафавалі на 25 базавых велічынь (925 рублёў).
Аднаго медыка арыштавалі на трое сутак з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Таксама судзілі трох медсясцёр, лекара, лекара-тэрапеўта, супрацоўніцу БХМД. Судзілі за падпіскі «ВКонтакте», Facebook і Instagram, рэпосты ў «Одноклассниках», падпіскі на Zerkalo.io і «Официальная группа Хартыя'97», і захоўванне «візуальнай экстрэмісцкай прадукцыі».
Таксама аштрафавалі выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта і дыякана царквы «Святло міру» Дзяніса Камягіна.
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…