Навіны

«Х🤬ем по губам». Гродзенскі музыка выпусціў альбом пра ўнутранага школьніка

Гродзенскі музыка tochka К (Яўген Кучмейна) выпусціў пяты поўнафарматны альбом пад назвай «1oK». Ён складаецца з 20 песняў і з 15 снежня 2023 даступны на ўсіх папулярных стрымінгавых сервісах: Spotify, Yandex Music, YouTube, Apple Music і іншых, піша канал «Туси в Гродно». Музычны аглядальнік Аляксандр Чарнуха назваў Кучмейну адным з самых таленавітых музыкаў, а альбом — самай грунтоўнай яго працай.

Яўген Кучмейна паходзіць з Іўя. Піша музыку з 14 гадоў, выступае ў жанры acoustic rock/contemporary/neo psychedelic folk/trip grunge. Мае ўласную студыю гуказапісу Neman9, запісвае свае альбомы, трэкі ды альбомы іншых беларускіх музыкаў і гуртоў. Праект Tochka К (.К) у 2016 годзе стаў пераможцам «Басовішча».

Вокладка альбома «1ok»

Кампазіцыі для альбома былі запісаныя ў 2021−2023 гадах. Разам з альбомам Яўген апублікаваў «Шляхаводнік па альбоме», дзе тлумачыць абставіны паўстання кожнай песні.

«Кожны з нас быў школьнікам. У нейкім сэнсе кожны з нас школьнікам застаецца і зараз. Гэта гісторыя з’яўлення, жыцця і знікнення аднаго з іх. Яна расказана з дапамогай песень, якія гучаць у адпаведнасці з храналогіяй асноўных этапаў жыцця героя, — піша Кучмейна пра „1ок“ (у рускім прачытанні - „одинок“) ў „Шляхаводніку“. — Школьнік часам самотны, але агулам — аднаму яму ок». Расказ пра ўнутранага школьніка ідзе ад першай асобы.

Трэкі ў альбоме падзелены на храналагічныя этапы: «З'яўленне і нявіннасць. Пазбаўленне нявіннасці», «Барацьба з грамадствам», «Адасобленасць», «Аб'яднанне» і «Старасць і знікненне».

«1ок» — самая грунтоўная і маштабная праца Яўгена, мяркуе журналіст і музычны аглядальнік Аляксандр Чарнуха. У рэцэнзіі ён называе Кучмейну адным з самых таленавітых і цікавых музыкантаў Беларусі, пры тым вельмі далёкім ад кан’юнктуры і трэндаў.

«Гэта персанальны псіхадэлічны трып, у якім творца выпраўляецца ў складанае і небяспечнае падарожжа. Звычайна музыка .К не рэагуе на знешнія фактары — яна вельмі інтравертная і базуецца на ўнутраным свеце творцы. Але не гэтым разам. Час ад часу Кучмейна выплывае на паверхню — і тады 1ок выбухае злымі і жорсткімі трэкамі кшталт „33“. Бязлітасны рэфрэн „Х*ем по губам“ — гэта апошняе, што чакаеш пачуць ад Кучмейна. Але гэта толькі маленькая частка нетаропкага, шматслойнага твору».

«Пры дапамозе акустычнай гітары і мінімалістычных гукавых эфектаў музыкант стварае вельмі шчыльныя і прыгожыя кампазіцыі, нібыта ў запісе ўдзельнічае паўнавартасны гурт — тут адчуваецца і ўплыў псіхадэлічнага фольку, і гранжу». У альбом увайшоў цалкам аўтэнтычны матэрыял, заснаваны выключна на харызме творцы і яго разуменні і адчуванні музыкі, мяркуе крытык.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024