Навіны

«Время играет в нас»: пра што піша вершы гродзенскі праграміст Павел Салаўёў - абмеркавалі ў падкасце «Гаворыць Гродна»

Аўтар зборніка вершаў «Время играет в нас» Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў «Зялёнкі» — фестываля бардаўскай песні «Зялёны гран-пры». Але для вядоўцаў літаратурнага падкаста «Гаворыць Гродна» самым дзіўным стала тое, што аўтар гэтай кнігі яшчэ і праграміст.

Ірына і Антон менш здзівіліся, што Павел Салаўёў піша вершы, чым таму, што ён піша яшчэ і камп’ютарныя праграмы. Яно і зразумела. На людзях Паўла часцей можна пабачыць з гітарай ці з іншымі музычнымі інструментамі. А праца праграміста — у асноўным непублічная дзея.

Апроч таго, вядоўцы ўзгадалі, што «цень» Паўла Салаўёва ўжо мільгала ў падкасце. Калі абмяркоўвалі кнігу Дзяніса Трусава «Бовь и мерть в Хротне», экскурсаводка прапаноўвала герою прайсціся па «падвуліцах» горада і пазнаёміцца з яго «падвулічнымі» музыкантамі. Да падобнага праекта «Музыка гродзенскіх вуліц» меў у свой час дачыненне і Павел Салаўёў.

Але гаворка ў дзявятым выпуску літаратурнага сезона «Гаворыць Гродна» пайшла не аб праграмаванні і нават не аб музыцы. Ірына і Антон шукалі ў вершаваных радках кніжкі і паміж радкамі свой любімы горад — Гродна. І знаходзілі!

У лірыцы Салаўёва Гродна хаваецца ў ромбіках брукаванкі - як на цэнтральных вуліцах, і ў «танцы смерці», выява якога ёсць у адным з кляштароў. Гродна на старонках кнігі - гэта горад князёў і каралёў, а таксама месца, дзе прызямліўся Хрыстос. Гродна — гэта горад, па якім каціцца труна на калёсіках і, на калёсіках таксама, — чырвоная рыба, каторая месціць у сабе ўвесь сусвет. І ўезны горад N, што туманам знікае за вагном вагона, калі ты з’язджаеш у невядомае — таксама Гродна.

Падкастары не дужа ўпэўнены, што менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, але дакладна гэта тое, што яны хацелі ўбачыць і прачытаць у вершах гарадзенскага паэта.


Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.

Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra

Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024