Навіны

Кніга пра час, які лепш бы нас абмінуў: «Час пустазелля» Ганны Янкуты — у заключным эпізодзе падкаста «Гаворыць Гродна»

Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову — як з ёй жывецца ў розных частках гэтага свету. І пра геалагічны музей — чытаючы пра яго, пачуваешся трохі выкапнем для сваіх далёкіх нашчадкаў. Ёсць там Варшава і дом ля турмы, ёсць Мінск і палісаднік з бабулінымі кветкамі. І, канечне, (нарэшце!) ёсць у кнізе Ганны Янкута месца для Гродна, для нашай любімай Гароднечкі. Пра ўсё гэта і пра многае іншае Ірына і Антон пагаварылі ў 10-м, заключным выпуску літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна».

Гэта кніжка пра час, які лепш бы нас абмінуў, пра перыяд гісторыі, з якім бы хацелася разыйсціся. Пра час, які няўмольна і бескампрамісна выбраў менавіта нас. «Я б хацеў прачытаць гэту кнігу гадоў так праз 25», — адзначае Антон. Ну так, тады ўсё будзе ясна, зразумела і проста. Але каб прачытаць пра сённяшнія падзеі праз 25 гадоў, нехта мусіў сёння пра іх напісаць. І гэта зрабіла Ганна Янкута.

У яе тэкстах так шмат пазнавальнага, што часам падаецца, што глядзіш у люстэрка, а не ў кнігу. «У мяне таксама было». «І пра гэта я ўвесь час думаю». «Цябе таксама не адпускае? І мяне…»

Насенне з пустазелля

Побач з назіраннямі - таямніцы пісьменніцкай кухні. Цікава чытаць, як Ганна піша паўсюль — у нататках тэлефона на пустой плошчы ў цені паспамента помніка Леніну, ці на бягу, на папяровым чэку з супермаркета. Фіксуе водбліскі штодзённасці на абрыўках часу.

«Час пустазелля» Ганны Янкуты. Фота: knihauka.com

Што да назвы, то Ірына і Антон прыйшлі да высновы — аўтарка зусім не легкаважыць з «пустазелля». Бо «пустазелле» ў тэксце — гэта гіацынты з бабулінага палісадніка, тое, што звязвае з пакаленнямі продкаў, што нагадвае пра дом, што няўмольна прарастае праз трагічнасць, будзёнасць ці радасць. Бо насенне з пустазелля — гэта ежа для птушак, а перагніўшыя за зіму сцябліны — угнаенне для новых кветак.

Чытайце і слухайце таксама: Гродзенскія сандалі, віно на разліў і лета ў вёсцы: шукаем аскепкі крышталю ў кнізе Дар'і Трайдэн «Крыштальная ноч»

Дом — гэта скарб

А яшчэ «Час пустазелля» пра тое, што дом — гэта скарб. А калі дом у Гродне, то абавязкова і пра сапраўдныя ці ўяўныя скарбы нашага гістарычнага горада. Дзе шукаць гэтыя скарбы? Шлях да іх напісаны на старых камянях, на мапах пад стрэхамі даўніх камяніц, а таксама на старонках кнігі пра наш час, «Час пустазелля».


Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.

Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra

Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024