Навіны

Доўгія выхадныя ў Беларусі ў 2024: у траўні і ў лістападзе можна будзе адпачыць па чатыры дні

У 2024 годзе ў Беларусі вялікія выхадныя будуць у траўні і ў лістападзе. Адпачываць можна будзе ажно чатыры дні запар. Hrodna.life паглядзеў каляндар святаў і пераносаў працоўных дзён на 2024 год.

Калі будзем святкаваць Радаўніцу

У траўні Радаўніца выпадае на аўторак 14 траўня. Такім чынам, вялікія выхадныя будуць з 11 па 14 траўня. Працоўны дзень — панядзелак 13 траўня — перанеслі на суботу 18 траўня. Але за тыдзень да гэтага выхадным днём будзе чацвер — 9 траўня.

У лістападзе таксама перанясуць працоўны дзень

У лістападзе вялікія чатырохдзённыя выхадныя будуць з чацвярга 7 па нядзелю 10 лістапада. Працоўную пятніцу 8 лістапада перанеслі на суботу 16 лістапада.

Калі яшчэ будуць выхадныя ў 2024 годзе

У 2024 годзе выхадныя дні на сярэдзіну тыдня выпадаюць чатыры разы — серада 1 траўня, чацвер 9 траўня, серада 3 ліпеня і серада 25 снежня. 1 студзеня 2025 года выпадае таксама на сераду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024