Навіны

2500 «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў узбудзілі ў Гродзенскай вобласці за 3,5 года

Больш за 2500 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці распачалі ў Гродзенскай вобласці са жніўня 2020 года. Большасць зарэгістравана ў Гродне і буйных раённых цэнтрах — Лідзе, Ваўкавыску. Пра гэта распавялі «Гродзенскай праўдзе» ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Часцей узбуджаліся крымінальныя справы па фактах:

  • абразы прадстаўнікоў улады,
  • абразы прэзідэнта,
  • распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

СК назваў найбольш цяжкімі злачынствы, звязаныя з групавымі дзеяннямі і прымяненнем гвалту да супрацоўнікаў міліцыі, са знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці.

У лістападзе ўлады казалі пра 2000 злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасці ў вобласці. Атрымліваецца, за месяц распачалі яшчэ 500 спраў.

Гродзенская вобласць заняла другое месца па колькасці «экстрэмісцкіх» злачынстваў пасля Мінска. 83% злачынстваў здзейснілі з выкарыстаннем інтэрнэту і ў Telegram-каналах. Гэта значыць, што людзей судзілі за пакінутыя каментары і нібыта намеры, а не дзеянні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024