За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Гродне аштрафавалі дырэктара прыватнай фірмы. Мяркуючы па матэрыялах справы, гэта Аляксандр Марук, дырэктар шыннага цэнтра «R13». Паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП яго аштрафавалі ў судзе Ленінскага раёна Гродна.
Мужчына быў падпісаны ў Instagram на прадукцыю r., якую прызнаў экстрэмісцкай суд Ленінскага раёна Гродна. Верагодна, гаворка ідзе пра падпіску на акаўнт журналіста Руслана Кулевіча, прызнаны экстрэмісцкім.
Аляксандр віну не прызнаў. Яго аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона. У яго ёсць двое непаўналетніх дзяцей. Таксама мужчына займаецца сілавымі трэніроўкамі і бегам у гродзенскім клубе.
Кампанія «R13» — цэнтр па аказанні шынамантажных паслуг у Гродне і пастаўшчык шын і дыскаў. Пачаў працу ў 2011 годзе з аднаго пункту і дайшоў да шасці.
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…
У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…