Санітарку Гродзенскай універсітэцкай клінікі асудзілі за падробку афіцыйнага дакумента. Яна заплаціць 40 базавых велічынь (1480 рублёў). Таксама ў яе канфіскавалі 40 рублёў за рэцэпты як атрыманы злачынным шляхам даход.
Санітарка была ў ардынатарскай кардыялагічнага аддзялення Гродзенскай універсітэцкай клінікі. Каб падрабіць і збыць дакументы, яна ўзяла пячатку лекара-кардыёлага і праставіла адбіткі ў трох бланках рэцэптаў на лекі. Дома яна падпісалася за лекара і запоўніла бланкі.
Пазней у два этапы жанчына прадала рэцэпты. Вядома толькі пра адну пакупніцу. Яна выступала ў судзе як сведка і сказала, што санітарка прапанавала купіць ёй рэцэпт на лекі. Яна так і паступіла і пазней набыла лекі ў аптэцы.
Справа ч. 1 арт. 380 КК «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў» разгледзелі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Жанчына заявіла, што не ставіла адбіткі ў рэцэпты — яны ўжо былі там. Астатняе не адмаўляла.
Змякчальнай акалічнасцю суд палічыў малалетняе дзіця ў жанчыны. Абцяжваючай — карыслівыя матывы. Жанчыну пакінулі пад падпіскай аб нявыездзе.
Чытайце таксама: «Пару гадзін — і ён застаўся б сляпым». Як працуе платформа еЗдароўе, дзе беларускія ўрачы кансультуюць анлайн
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…