Навіны

Гродзенцам паабяцалі цюбінгавую трасу «бліжэй да цэнтра». Калі яна з’явіцца?

Гродзенскія чыноўнікі збіраюцца пракласці новую лыжню і заліць больш каткоў. А яшчэ зразумелі, што гродзенцам патрэбная цюбінгавая траса бліжэй, чым у Каробчыцах — і вырашылі яе збудаваць. Толькі не гэтай зімой.

Больш за ўсё просьбаў ад гродзенцаў звязана менавіта з рухомымі відамі актыўнасцяў на вуліцы, падзяліліся на «Гродно Плюс».

Зараз у Гродне заліта 11 каткоў. Новую пляцоўку залілі на бульвары Ленінскага камсамола, 19. Колькасць каткоў павялічаць яшчэ, паабяцаў намеснік начальніка аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Брычак.

Больш стане і пракладзеных лыжных трасаў. Зараз у горадзе іх 15, плюс ёсць лыжня ў лесапарку Пышкі. Яшчэ адну ўлады збіраюцца пракласці ў Румлёва — аб гэтым просяць жыхары.

Горкі вырашылі не толькі забараніць, але і ўладкаваць

«У гэтым годзе востра стаіць неабходнасць цюбінга, — заявіў Дзмітрый Брычак журналістам. — У сувязі з гэтым распрацоўваецца пытанне пабудовы ў горадзе спецыялізаванай трасы для цюбінга ў самым размяшчэнні горада. На дадзены момант такой трасы няма. Спадзяемся, у наступным годзе і ў горадзе Гродна, дзесьці бліжэй да цэнтра траса».

Падобна, службоўцы задумаліся аб уладкаванні трасы ў горадзе пасля нядаўняга выпадку з шасцігадовай дзяўчынкай. Дзіця каталася на цюбінгу на горцы з трамплінамі ў Альшанцы і ўпала. Вынікам стала адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, пералом костак зводу чэрапа і іншыя пашкоджанні. Дзяўчынку выратавалі, а горку прызналі небяспечнай і засыпалі пяском з соллю. «На кантролі і іншыя неабсталяваныя горкі», — падзяліліся на «Гродна Плюс». Гэта значыць, усе — абсталяваная цюбінгавая траса ёсць толькі ў «Каробчыцкім Алімпе» за горадам.

Праблема з’явілася не ў гэтым годзе

За гэты зімовы сезон толькі да 8 студзеня 50 дзяцей паступілі ў траўмапункт абласной клінічнай дзіцячай бальніцы пасля катання з горак. Але праблема з цюбінгамі з’явілася не сёлета, як сказаў чыноўнік. Так, у 2019 годзе з-за катання на цюбінгу ў Магілёве загінуў 24-гадовы хлопец, трое патрапілі ў рэанімацыю ў Мінску. Цюбінг небяспечны тым, што калі пачынае круціцца, пасажыр страчвае арыентацыю ў прасторы, а саскочыць у час руху амаль немагчыма.

«Горад мог не толькі блакаваць небяспечныя горкі (з трамплінамі, з праездамі для аўтамабіляў унізе і г. д.). Як варыянт, у кожным мікрараёне можна арганізаваць бяспечную зону: адзначаць яе, прыбіраць перашкоды, сачыць за яе станам (як гэта зроблена ў Каробчыцах)», — прапануюць аўтары канала Urban Hrodna.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024