Навіны

З узростам сталі дабрэйшымі. У Гродне гімалайскія медзведзяняты адзначаюць першы дзень народзінаў

У гродзенскім заапарку святкуюць дзень народзінаў гімалайскіх медзведзянят Машы і Лёшы. Даты іх нараджэння ніхто не ведае: калі малых знайшлі, ветэрынары вызначалі яе па іх стане. Атрымалася — прыкладна сярэдзіна студзеня. Дзень народзінаў вырашылі адзначаць увесь тыдзень.

Гімалайскія медзведзяняты Маша і Лёша ў заапарку — агульныя ўлюбёнцы. У гонар дня народзінаў малых кормяць адмысловым меню, расказалі ў заапарку ў рэпартажы «Гродна Плюс». На падвячорак у іх каша з разынкамі і салодкія бутэрброды з мёдам і тварагом. Маляняты ядуць шмат і смачна, амаль як дарослыя.

Ежа для мядзведзянят
Супрацоўніца рыхтуе пачастунак-цацку медзведзяням

Акрамя звычайнага кармлення, для іх падрыхтавалі смачную гульню. Цукеркі, бананы, яблыкі, крыху сена і цыбулю склалі ў кардонныя скрынкі і закрылі. Медзведзяняты будуць гуляць з імі, адкрываць і есці пачастункі. Зімой мала наведвальнікаў, на вуліцу маленькія мядзведзі не ходзяць — толькі ў добрае надвор’е. Супрацоўнікі заапарка прыдумляюць розныя забаўкі, каб малыя не сумавалі.

Медзведзяня ліжа руку супрацоўніцы

Медзведзяняты не сышлі ў спячку, як дарослыя, і жывуць у спецыяльным вальеры ў ветэрынарным корпусе. Іх любяць не толькі супрацоўнікі і наведвальнікі: у сацсетках заапарка ролікі пра жыццё Машы і Лёшы набралі больш за 170 тысяч праглядаў.

У адзін з перыядаў свайго першага года медзведзяняты былі досыць агрэсіўнымі адзін з адным і не заўсёды разлічвалі сілу з персаналам. З узростам яны сталі больш добрымі, падзялілася ветэрынарная ўрач Алена Камарэц.

Цяпер малыя ласкавыя і заўсёды радуюцца, калі да іх прыходзяць. Маша і Лёша навучыліся ціснуць на жаль, каб выпрасіць смачнае: смактаць лапу і крактаць, нават калі іх нядаўна пакармілі.

Бліжэй да лета малых пераселяць у вялікі вальер на вуліцы — каб бачылі наведвальнікаў.

Медзведзяныты-падкідышы

Гімалайскія медзведзяняты Маша і Лёша з’явіліся ў гродзенскім заапарку вясной гэтага года. Ім ужо было па чатыры месяцы. Як менавіта яны патрапілі ў Гродна і што з імі здарылася, да канца не зразумела, расказалі тады ў сацсетках заапарка. Іх з’яўленне стала «поўнай нечаканасцю», але яны «тэрмінова мелі патрэбу ў жытле і дапамозе».

Медзведзяняты адчувалі сябе добра і сталі хутка расці. У жніўні ім ужо спатрэбілася ванна для купання замест тазіку.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024