Навіны

Жыхарка Зэльвы паскандаліла з сынам і трапіла ў міліцыю. Там знайшлі экстрэмісцкую падпіску

Жыхарка Зэльвенскага раёна пасварылася з сынам і ўдарыла яго. За ёй прыехала міліцыя. У пастарунку сілавікі знайшлі ў яе «экстрэмісцкую» падпіску. У выніку жанчыну судзілі па двух артыкулах — штраф па адной з ёй быў у 10 разоў большым.

Сям’я скандаліла ўвечары каля 23.00. У мамы паўстаў канфлікт з сынам: яна лаялася на яго матам, гучна крычала, выганяла з хаты, ударыла яго далонню па твары.

Пазней у кабінеце міліцыянта ў 2.30 сілавікі выявілі, што жанчына была падпісаная на «экстрэмісцкую» групу ў «Аднакласніках». Яна не памятала, калі падпісалася на яе.

Адміністрацыйная справа паводле ч. 2 арт. 10.1 КаАП «Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання» і ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» разгледзелі 5 студзеня 2024 года ў судзе Зэльвенскага раёна. За ўдар яе аштрафавалі на тры базавыя велічыні (120 рублёў), за падпіску — на 30 (1200 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Разам штраф склаў 1320 рублёў.

Чытайце таксама: У снежні ў Навагрудку за лагатыпы судзілі шэсць работнікаў медыцынскіх устаноў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024