Навіны

Гнілыя апельсіны для аленяў. Супрацоўнік Караніка выкінуў сапсаваную садавіну ля лесу — людзі абурыліся

У TikTok-канале фотажурналіста пры кіраўніку Гродзенскай вобласці Уладзіміру Караніку выклалі відэа, як аленяў спрабуюць накарміць падгнілымі і зацвілымі апельсінамі і манга. Каментатары канала абурыліся.

Аператар паказаў, як з некалькіх скрынь, прывезеных на грузавіку, у снег каля лесу высыпаюць садавіну і гародніну. Бачныя перцы, агуркі, пекінская капуста, памідоры, вельмі шмат апельсінаў, мандарыны, ёсць манга і нават памела ў плёнцы, якую, праўда, знялі. Многая садавіна падгніла, у цвілі, а са скрыняў, дзе яна была, цячэ цёмная вадкасць. Усім гэтым вырашылі накарміць аленяў.

«Прывезлі аленям чатыры кантэйнеры садавіны па 700 кг. Авакада, агуркі, перац, баклажаны, мандарыны, памела, грушы і яблыкі», — падпісаў аўтар відэа.

@artem_pul4 #артемпул4 #пул4регион #пул4 ♬ Epic Music (863 502) — Draganov89

«Ласункі мы мы выгрузілі. Усе распакавалі і цяпер ідзем ва ўкрыццё — будзем глядзець, прыйдуць алені есці ці не», — патлумачыў тое, што адбываецца ў відэа, галоўны рэдактар ​​канала Караніка «Пул 4 Регион» Арцём Турлай.

Грузавік, на якім прывезлі гнілыя «ласункі», быў на нумарах Гродзенскай вобласці.

Алені сапраўды выйшлі з лесу, але есці не сталі.

У каментарах да відэа людзі дзівяцца, што аленяў кормяць цытрусавымі, і адзначаюць, што ў іх пасля гэтага будуць праблемы.

«Мы были в зоопарке спросили у работников хотели огурцом покормить, сказали оленю огурец нельзя, кормили ягодами"*, — напісала дзяўчына. «Мы пытались покормить оленей мандаринами, их отпугивал запах цитрусовый. А хлеб кушали)», — падзялілася іншая.

* тут і ніжэй мы захавалі арфаграфію і пунктуацыю аўтараў каментароў.

Людзі адзначалі шкоду цвілі для жывёл. «Надеюсь никто из животных не погиб», — хвалюецца іншы каментатар. «После плесневых фруктов обычно проблемы с желудком начинаются. Олени могут заболеть». «Запаносят весь лес».

«Вкусняшки с плесенью. многим животным нельзя цитрусовые. авокадо особенно их косточки ядовиты для них. сделал добро называется», — напісалі ў канале. «Даже олени не захотели просрочку есть».

Іншых каментатараў больш абурыла, што садавіна і гародніна дайшлі да такога стану, а не да людзей.

— Отдайте нуждающим людям, — прапанаваў адзін з карыстальнікаў.

— Что бы с отравлением легли в лазарет😁, — адказаў яму аўтар канала Арцём Турлай.

«Если вкусняшка не охранять бабушки отобьют у оленей?», «надо было людям си скидкой продавать, а не ждать пока сгниет», «Народ ещё плачет что кушать нечего цены подняли и все пропадает», «я туда приеду 😂», «чудеса лукономики», — пісалі людзі.

Некаторыя каментатары ўсё роўна ўзрадаваліся, што аленяў пакармілі: «Лучше так, чем вообще ничего».

Адкуль узялося 700 кг сапсаваных прадуктаў, у відэа не ўдакладняюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024