Навіны

Стала вядома, колькі чалавек у Гродзенскай вобласці паведамілі сілавікам аб замежным грамадзянстве, ВНЖ або карце паляка

У Гродзенскай вобласці больш за 12 тыс. чалавек паведамілі аб наяўнасці ў іх замежнага грамадзянства, віда на жыхарства ў іншай краіне альбо карце паляка. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна» са спасылкай на кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вулькевіча.

Карта паляка. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: polandlife.ru

Навошта паведамляць пра наяўнасць такіх дакументаў

У ліпені 2023 года ў закон Беларусі аб грамадзянстве ўнеслі змены. Паводле іх, беларусы на працягу трох месяцаў пасля публікацыі зменаў мусяць паведаміць у органы ўнутраных спраў аб наяўнасці дакументаў, якія даюць ільготы альбо правы ў іншай дзяржаве.

Паведаміць пра такія дакументы можна ў аддзяленні ўнутраных спраў, праз інтэрнэт, пісьмова, ці прыйсці ў консульства Беларусі, калі вы знаходзіцеся за мяжой. Акрамя пашпарта, патрэбна копія дакумента, пра які грамадзянін паведамляе.

Ці будуць караць, калі не паведаміш пра дакументы

Закон Беларусі не забараняе мець дакументы іншых краін. На дадзены момант адказнасці за непаведамленне органам няма. Але паводле словаў Вулькевіча, адсутнасць адказнасці не здымае неабходнасці паведаміць.

Чытайце таксама: Супрацоўнікаў «Азота» прымушаюць пазбавіцца карты паляка

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024