Навіны

«У Гродне зноў стане спякотна»: у цэнтры адкрыюць кавярню, якая будзе нагадваць пра адпачынак і цяпло

Кавярню «Дюна» рыхтуюць да адкрыцця на вуліцы Маставой, 31. Уладальнікі абяцаюць, што «не выязджаючы з горада вы зможаце зайсці ў кафэ, якое нагадвае пра адпачынак, сонца і цяпло». Дата адкрыцця папярэдне прызначана на люты 2024. У памяшканні зараз адбываецца рамонт.

Кавярню адкрыюць у памяшканнях былога буціка прыгажосці LELE — па суседстве з кавярняй «Проходная» і караоке-барам «Эхо».

У кавярні не будзе складанай ежы. Вядома, што адной са страў будуць венскія вафлі. Астатняга меню яшчэ не прэзентавалі. Затое ўласнікі паказалі посуд, які выбралі для сваёй установы. Таксама вядома, што ў кавярні будзе кава на пяску — рэдкі для Гродна спосаб прыгатавання гэтага напою.

У новую кавярню шукаюць повара, барыста, а таксама гаспадыню.

Пясочныя колеры і расліны ў вазонах

Інтэр'ер новай кавярні плануюць выкананаць у цёплых пясочных колерах — адпаведна назве. На столі і калонах хочуць пакінуць не затынкаванай цэглу з жоўтым адценнем. У памяшканні хочуць размясціць высокія расліны ў вазонах.

У Instagram уласнікі спыталіся гродзенцаў, з чым у іх асацыюецца назва «Дюна». Аказалася, што перадусім з расійскім гуртом «Дюна», а таксама цыклам фантастычных раманаў Фрэнка Герберта. Але адсылак да іх у новай установе, здаецца, не плануецца.

Не адзіная кавярня, якую рыхтуюць да адкрыцця ў Гродне

На вуліцы Калючынскай, 12 рыхтуюць да адкрыцця кавярню і арт-студыю «Вкус искусства». Яна знаходзіцца ў памяшканні над барам «Куба». Зараз адбываецца рамонт новай прасторы. Інтэр'еры памяшкання — сцены, столь, мэбля — будуць у цёмна-сінім, чырвоным і белым колерах.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыецца кавярня, спалучаная з арт-студыяй: будуць ноткі сюррэалізму, віно і творчасць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024