Навіны

Тры вуліцы ў Гродне засталіся без вады і ацяплення: прарыў вадаправода ліквідуюць з другой гадзіны ночы

У раёне дзіцячага садка № 100 на вуліцы Паўднёвай адбылося пашкоджанне цеплавой сеткі і прарыў трубаправода. Гэта здарылася ноччу з 6 на 7 лютага 2024 года. Без вады і ацяплення засталася частка будынкаў, дзіцячы садок і некалькі крамаў.

UPD: У 17 гадзін стала вядома, што аварыю ліквідавалі. У дамах адбываецца разпаветрыванне батарэй для падачы цяпла.

Без ацяплення застаўся 31 дом на трох вуліцах

З-за пашкоджанняў без ацяплення застаўся 31 жылы дом, пяць крамаў і адзін дзіцячы садок. Станам на 10:42 у дзевяці дамах цеплазабеспячэнне ўжо аднавілі. У дзіцячым садку таксама ўжо ёсць цёплая вада.

«Без ацяплення была частка вуліцы Кабяка, частка вуліцы Паўднёвай і вуліца Хімікаў. На дадзены момант ацяпленне на вуліцы Хімікаў аднавілі і зараз адбываюцца працы, каб даць ацяпленне на Паўднёвую і Кабяка», — сказаў дырэктар Унітарнага жыллёва рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Кастрычніцкага раёна Гродна Павел Ус.

Над пашкоджаннем працуюць каля 20 чалавек і спецтэхніка

Працы па ліквідацыі пашкоджання пачаліся ў дзве гадзіны ночы. Для лакалізацыі месца аварыйны ўчастак адключылі. Камунальныя службы і супрацоўнікі «Гроднаэнэрга» займаюцца аднаўленнем цеплазабеспячэння. Таксама на месцы працуюць тры брыгады філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» і спецтэхніка. Агулам на месцы пашкоджання працуюць каля 20 чалавек.

Для ліквідацыі праблемы супрацоўнікам службаў могуць спатрэбіцца яшчэ тры гадзіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024