Навіны

У Лідзе зноў пачалі выпускаць аўтобус «Нёман». Раней не маглі з-за санкцый

Серыйную вытворчасць аўтобусаў «Нёман» аднавіў лідскі філіял Мінскага завода колавых цягачоў. Першыя мадэлі ўжо выйшлі на маршрут, паведаміў Telegram-канал «Пул 4 регион».

У мадэлі «Прыгарадны» мадэрнізавалі колавыя аркі і крышку багажніка. З’явілася новая форма галаўной оптыкі і задніх ліхтароў, а таксама бампер. У салоне аўтобуса 29 месцаў для сядзення. Крэслы абшытыя экаскурай, маюць падгалоўнікі, падлакотнікі і рэгуліроўку. Максімальная хуткасць транспарта 100 км/г.

Выпуск аўтобусаў прыпынялі з-за санкцый

Выпуск аўтобусаў у Лідзе прыпынілі ў 2021 годзе. Прычына — санкцыі супраць Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ), які для вытворчасці аўтобусаў «Нёман» выкарыстоўваў шасі і агрэгаты італьянскай фірмы Iveco. У выніку на заводзе стварылі ўласную платформу для аўтамабіляў.

Завод «Нёман» у Лідзе адкрылі ў 1990 годзе. Пачаткова ён быў разлічаны на выпуск вайсковай тэхнікі. З 2014 года самастойнае ААТ «Лідскія аўтобусы «Нёман» змяніла назву на «Аўтасборачны завод «Нёман» і стала філіялам МЗКЦ.

Чытайце таксама: «Старавольскія злавілі момант». Як у Гродне рабілі ровары і матацыклы «Нёман»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024