Навіны

Каго з гродзенцаў аб’явілі ў вышук у Расіі: шукайце сябе і сяброў у базе МУС

Расійская «Медыязона» выпампавала базу вышуку МУС Расіі і зрабіла зручны пошук па ёй. Беларуская «Медыязона» вылучыла з базы ўсіх грамадзян Беларусі. Іх аказалася 3186 чалавек. Сярод іх ёсць і гродзенцы. Вы можаце самі пашукаць сябе і знаёмых па прозвішчы, імені і імені па бацьку.

Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, якіх вядомых гродзенцаў і ўраджэнцаў Гродзенскай вобласці (ці іх поўных цёзак) шукае расійская міліцыя.

У выніку хуткага пошуку ў базе вышуку МУС Расіі знайшліся:

  • Уладзімір Хільмановіч — гродзенскі журналіст і праваабаронца,
  • Алеся Руднік — паліталагіня і даследчыца, якую беларускі Следчы камітэт назваў адной з 20 «аналітыкаў Ціханаўскай»,
  • Ігар Банцэр — музыка і былы палітзняволены,
  • Таццяна Кулевіч — жонка журналіста Руслана Кулевіча,
  • Вольга Вялічка — псіхолаг, дырэктарка дзіцячага хоспіса,
  • Вадзім Саранчукоў — лідар партыі БНФ,
  • Сяргей Верамеенка — актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі,
  • Дзмітрый Фурманаў — былы палітзняволены,
  • Карына Маліноўская — з’ехала ў Польшчу і прайшла трэніроўку ад BYPOL,
  • Рэгіна Лавар — былая палітзняволеная з Іўя,
  • Алесь Кіркевіч — журналіст,
  • Юрый Дзяшук — журналіст з Бярозаўкі,
  • Анджэй Пісальнік — журналіст і актывіст польскай меншасці,
  • Пётр Анісімовіч — актывіст БНФ, атрымаў «хімію» і выехаў з Беларусі.

Гэта, відавочна, далёка не ўсе гродзенцы, хто можа быць у базе МУС Расіі.

Пра грамадзян Расіі ў базе звычайна пазначана, па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яны адшукваюцца. Аднак пра ўсіх знойдзеных намі гродзенцаў паказана толькі агульнае «адшукваецца па артыкуле КК» — без удакладненняў.

Даведацца, знаходзіцеся вы ці вашы знаёмыя ў вышуку ў Расіі, можна на сайце «Медиазона Беларусь».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024