Навіны

Лідскі суд прызнаў экстрэмісцкімі некалькі персанальных акаўнтаў

Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі Instagram-акаўнт Юліі Міхно-Тарасевіч і Instagram, яго лагатып і Facebook Вольгі Якубоўскай.

Юлія Тарасевіч — беларуска ў Італіі, каардынатар гуманітарных праектаў і экс-мадэль. На фота яна з БЧБ-сцягам.

Вольга Якубоўская — прафесійны мастак і ілюстратар, малявала палітвязняў, палітыкаў і іншых беларусаў у вобразе катоў.

Таксама экстрэмісцкімі суды Ленінскага раёна Гродна і Лідскага раёна прызналі:

  • Інтэрнэт-рэсурс «ZNADNIEMNA.PL portal informacyjno-publicystyczny Polakow na Bialorusi»,
  • Суполка ў Facebook «Купалаўцы»,
  • Старонка ў Instagram «kupalaucy»,
  • Youtube-канал «Купалаўцы»,
  • Старонка на анлайн-платформе «SoundCloud» «Купалаўцы»,
  • Лагатып «Купалаўцы»,
  • Facebook-акаўнт «Союз Междуморья»,
  • Лагатып facebook-акаўнта «Союз Междуморья»,
  • Instagram-акаўнт «voice_of_belarus» і яго лагатып,
  • Facebook-акаўнт «Informationsstelle Belarus 2023» і яго лагатып,
  • Youtube-канал «Voice_of_Belarus» і яго лагатып,

Таксама экстрэмісцкай прызналі электронную пошту kupalaucy@gmail.com.

Чытайце таксама: Гродзенскі суд прызнаў экстрэмісцкай электронную пошту

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024