Навіны

Балючая тэма: адказ на петыцыю супраць «Залатога» («Вясенняга») мікрараёна ў Гродне з’явіўся датэрмінова

Новы мікрараён «Вясенні» збудуюць дастаткова далёка ад Каложы, лічаць гродзенскія чыноўнікі. Раней гродзенцы склалі зварот да гарадскіх уладаў супраць будаўніцтва новага раёна на вуліцы Вясенняй — або з абмежаваннем колькасці паверхаў у дамах. Гараджане мяркуюць, што высоткі сапсуюць традыцыйны від на Каложскую царкву, якую рыхтуюць да ўключэння ў спіс ЮНЕСКА.

Афіцыйны адказ на петыцыю мусіць прыйсці да 19 сакавіка. Але начальнік ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Дзяніс Конан ужо выказаўся на гэты конт у разгромнай адносна петыцыі публікацыі «Гродзенскай праўды». Ад «Вясенняга» да Каложы будзе каля 1,2 км — мікрараён размесціцца «на вельмі прыстойнай адлегласці», сказаў ён. А месца для будаўніцтва жытла вызначана ў Генплане развіцця Гродна. Чыноўнік падкрэсліў, што сама Каложская царква знаходзіцца ў зоне рэкрэацыі, дзе забаронена ўвогуле штосьці будаваць.

Паводле Конана, у раёне плануюць збудаваць каля 17 дамоў на 2012 кватэр — з разлікам на больш чым 4,5 тыс. чалавек.

Так «Залаты» ці «Вясенні»?

З назвай спрэчнага мікрараёна ніяк не могуць вызначыцца, заўважыў Telegram-канал Urban Hrodna. Адпачатку яго называлі «Вясеннім» — па назве адной з яго асноўных вуліц. Летам 2023, паводле афіцыйных СМІ, для яго абралі іншую назву — «Залаты». Але назва не прыжылася?

«Так званага мікрараёна „Залаты“ не існуе нават на паперы. Бліжэйшая да Каложскай царквы і аднайменнага парку забудова — мікрараён „Вясенні“», — сказаў зараз Дзяніс Конан.

Петыцыя слушная і няслушная

У верасні 2022 стала вядома, што ў частцы новых высотак вырашылі павялічыць колькасць паверхаў з 15 ажно да 19. Паводле аўтараў петыцыі, высоткі будуць вытыркацца з-за дрэваў Каложскага парку — і сапсуюць від на горад з левага берага Нёмана. У петыцыі было напісана, што раён хочуць збудаваць акурат каля Каложы. Гэта насамрэч не так — паводле праекта паміж імі будзе адлегласць, як і сказаў чыноўнік. Але некаторыя асабліва высокія дамы сапраўды могуць стаць добра бачнымі на панараме горада — і гэта рэальная праблема.

Магчымы выгляд высотак у мікрараёне «Залаты» недалёка ад Каложы ў Гродне. Мантаж Hrodna.life на аснове фота olya_m.i.r.o.n.o.v.a

«Я больш чым перакананы, што ўзвядзенне новага квартала на фоне храма XII стагоддзя — аднаго з галоўных кандыдатаў на трапленне ў спіс ЮНЕСКА ад Беларусі — можа негатыўна паўплываць на станоўчае рашэнне камісіі. Па апублікаваных рэндарах складана дакладна ацаніць, наколькі моцна будзе сапсаваная панарама, але відавочна, што 15- і 19-павярховыя дамы ў пару кіламетрах ад Каложы будуць вельмі моцна выбівацца», — цытавала «Наша Ніва» краязнаўцу Мечыслава Супрона.

Яшчэ вясной 2021 СМІ пісалі, што да будаўніцтва могуць прыступіць у тым жа годзе. Але пакуль яшчэ не пачалі знос прыватных дамоў, на месцы якіх хочуць будаваць. «Гроднажылбуд» плануе пачаць будоўлю ў 2024 годзе.

Чытайце таксама: У Гродне каля Альшанкі пабудуюць яшчэ два мікрараёны

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024