Навіны

У Гродне з’явіцца «масленічная вуліца»: дзе і як плануюць святкаваць Масленіцу-2024

Святкаваць масленіцу ў Гродне будуць 16 сакавіка 2024 года. Гістарычная частка горада — плошчы Леніна і Тызенгаўза, а таксама парк Жылібера — будуць галоўнай лакацыяй свята з поўдня да 19:00, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Пудзіла масленіцы. Фота ілюстрацыйнае: istockphoto.com

Святкаванне пачнуць з тэатралізаванага шэсця. Яно пачнецца на вуліцы Сацыялістычнай ў 12:00. На плошчах Леніна і Тызенгаўза, а таксама ў парку Жылібера плануюць размясціць 10 лакацый з конкурсамі і пачастункамі. На 18:00 запланавана спальванне масленічнага пудзіла.

Створаць масленічную вуліцу

Падчас святкавання створаць масленічную вуліцу. На ёй прадстаўнікі гродзенскіх прадпрыемстваў будуць распавядаць і паказваць пра кожны дзень масленічнага тыдня.

Чытайце таксама: Пранк-чэлендж, выступы МНС і Емеля. Што пад Гроднам рыхтуюць на Масленіцу-2024: спіс месцаў

Праграма фестывалю «Гродзенскі разгуляй»

вуліца Сацыялістычная — плошча Леніна

12:00 — 12:20 — Масленічны парад: «Масленічнае пудзіла» ў суправаджэнні калядоўшчыкаў і скамарохаў, народныя ансамблі, тэатр жывых скульптур «Ларчик», народныя ўмельцы, масленічныя калоны спартсменаў, прадпрыемстваў горада Гродна.

Плошча Леніна

12:20 — 19:00 -= «Святкуем Масленіцу разам!»: адкрыццё фестывалю, канцэртныя праграмы аматарскіх і прафесійных калектываў горада Гродна, групы Cosa Nostra (горад Мінск), акцыя «Масленічны карагод»;

12:00 — 19:00 — «Масленічны ВелаМотаАўтаРух»: тэматычныя квэсты, аўтавыстава з прэзентацыямі і розыгрышам прызоў, дэтэйлінг машын;

12:00 — 19:00 — «Разлог», маленічна-спартыўны падворак: конкурс «Распілі бервяно», перацягванне ліны, забаўляльныя конкурсы, эстафеты, забавы, розыгрышы;

12:00 — 19:00 — «Масленічныя шчадроты», кафэ пад адкрытым небам.

плошча Тызенгаўза

12:00 — 19:00 — «Вясновае ПРАсоўванне», дзіцяча-маладзёжны шацёр: анімацыйныя праграмы, выстава-прэзентацыі праекта, выступленне маладзёжных калектываў, майстар-класы, дзіцячыя конкурсы і забавы, аквагрым, фестываль настольных гульняў.

вуліца Ажэшкі, вуліца Савецкая

12:00 — 18:00 — святочная вуліца «Масленічны тыдзень»: сем падворкаў, якія адлюстроўваюць традыцыі масленічнага тыдня па днях:

  • Панядзелак — «Сустрэча»;
  • аўторак — «Зайгрыш»;
  • серада — «Ласунак»;
  • чацвер — «Шырокі»;
  • пятніца- «Цешчыны вячоркі»;
  • субота- «Залоўкіны вячоркі»;
  • нядзеля — «Праводзіны Масленіцы».

Парк Жылібера

12:00 — 19:00 — «Вясновае свята рамеснікаў «Казюкі» (ад тэатра лялек да сцэны летняй эстрады): адкрыццё кірмашу, канцэртныя праграмы фальклорных і народных творчых калектываў, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і мастакоў горада Гродна, Гродзенскай вобласці, рэгіёнаў Беларусі;

13:00 — 16:00 — «Чатыры лапы», жывы куток (тэрыторыя парку каля тэатра лялек): выстава дэкаратыўных сабак ККЦ «Сатурн», кантактны заапарк;

12:00 — 19:00 — «З вясновай парай!», выспа здароўя і адпачынку (тэрыторыя парку справа на ўваходзе з вуліцы Ажэшкі): бясплатны перасоўны лазневы комплекс, выстава-продаж «ЗОЖ і лазневыя штучкі», фізкультурна-аздараўленчы інтэрактыў;

13:00 — 19:00 — «Масленічныя трансфармацыі», спартыўны гарадок (тэрыторыя парку каля малога фантана): спартыўныя конкурсы, забавы, спаборніцтвы, гульні, розыгрышы;

12:00 — 19:00 — «Гары, гары ясна, толькі - БЯСПЕЧНА!», паляна бяспекі (тэрыторыя прылеглая да «швейцарскай даліны»): інтэрактыўная пляцоўка МНС;

18:00 — спаленне масленічнага пудзіла («Швейцарская Даліна»).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024

Экстрэмісцкія фармаванні, затрыманні ў Слоніме, восьмы суд над пенсіянерам. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Двух гродзенцаў прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў. У Слоніме за фота татуіроўкі затрымалі пару. Пенсіянера Васіля…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024