Навіны

У Гродне затрымалі музыканта, які спяваў «Стены рухнут». Яго забралі людзі ў цывільным

Гродзенскага вулічнага музыкі затрымалі — ён спяваў песню «Стены рухнут». Яна заснаваная на гімне «Салідарнасці» і стала адным з сімвалаў пратэстаў у Беларусі. Як мяркуецца, затрыманы — гродзенец Аляксей Петрык.

На камеру мужчына распавёў, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў «ВКонтакте». Ён паабяцаў іх выдаліць. Сапраўды, старонка гродзенца цалкам зачышчаная.

Па словах сілавікоў, яго змясцілі ў ІЧУ. Таксама яны сцвярджаюць, што Аляксею ставіцца ў віну ўдзел у акцыях пратэстаў і каментары ў інтэрнэце.

Затрымалі музыку падчас выступу тры чалавекі ў цывільным (звычайна гэта робяць сілавікі ў абмундзіраванні). Адзін з іх зрабіў падсечку Аляксею, той упаў на плітку. Таксама відаць, як на зямлю ўкладваюць яго сябра — што з ім, невядома. Таксама на відэа бачна, што мужчыну хацелі затрымаць некалькі разоў. «Ну што, пойдзем?" — кажуць сілавікі на відэа вечарам. Але тады яго затрымліваць не сталі.

Раней за няправільныя колеры затрымлівалі музыку Аляксандра Гайваронскага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024