Навіны

Палітычная кар’ера не ўдалася. На выбарах Бондарава прайграла ідэолагу спецназа

Праўладная і прарасійская актывістка Вольга Бондарава з Гродна не змагла стаць дэпутаткай у Менскім гарадскім савеце. Яна прайграла ідэолагу спецназа МУС Міхаілу Адамчыку.

Вольга Бондарава балатавалася па Шугаеўскай выбарчай акрузе № 57 у мікрараёне Уручча. У дэпутаты гарадской рады яна вылучалася ад Камуністычнай партыі Беларусі як яе сябра, без збору подпісаў. Акрамя яе і прадказальнага пераможцы па акрузе — беспартыйнага начальніка аддзялення ідэалагічнай працы вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, ва Уруччы таксама балатавалася намесніца дырэктара гімназіі № 38 па выхаваўчай працы Святлана Пазняк ад партыі «Белая Русь». Абодва канкурэнты Бондаравай вылучаліся на аснове збору подпісаў і ад сваіх працоўных калектываў.

У сваёй перадвыбарнай праграме Бондарава абяцала адстойваць «абарону дзяцей ад навязанай захадам распусты», «традыцыйныя сямейныя каштоўнасці беларускага народа», захоўваць «ганаровую памяць» аб перамозе ў Вялікай айчыннай вайне, змагацца за «абарону сацыяльных інтарэсаў працоўных» і - на апошнім месцы — рэалізацыю планаў развіцця раёна.

У свае дасягненні за чатыры гады яна запісала рускую мову на дарожных паказальніках і знікненне з іх лацінкі, барацьбу з помнікамі, прызнанне экстрэмісцкімі матэрыяламі кніг гісторыкаў Віктара Ляхора і Алега Усачова, фармулёўку «Подпіс бацькоў» замест «Подпіс законных прадстаўнікоў» у школьных дзённіках (законным прадстаўніком дзіцяці, напрыклад, сіраты,
могуць быць не толькі бацькі) і нават замацаванні ў канцэпцыі нацбяспекі фармулёўкі сям'і як саюза мужчыны і жанчыны па нараджэнні.

У графе аб дзейнасці ў спісе кандыдатаў Бондарава фігуравала як студэнтка педуніверсітэта. У сваёй праграме яна пазіцыянавала сябе як адказнага сакратара газеты «Коммунист Беларуси. Мы и время».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024