Навіны

У ГУБАЗіК расказалі, колькі яны затрымалі летась за «экстрэмізм»

За нібыта «экстрэмісцкую» дзейнасць толькі супрацоўнікі ГУБАЗіК у 2023 годзе затрымалі ў Беларусі 1000 чалавек.

Такую статыстыку прывёў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка на СТВ у праграме «Па сутнасці!». Выпуск апублікаваны пад загалоўкам «Англасаксы выкарыстоўваюць беларусаў для тэрактаў».

Названая лічба тычыцца толькі затрыманняў ГУБАЗіК, статыстыкі па іншых ведамствах не агучвалі. Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў, што пошукам людзей, якія нібыта маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці», займаюцца і іншыя службы.

«Акцэнт робіцца на тых людзей, якія здольныя здзейсніць цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы», — сказаў Ананенка.

У гэтую статыстыку ўваходзяць затрыманні і па крымінальных справах, і па адміністрацыйных.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024