Навіны

Маці дзіцяці-інваліда хацелі аштрафаваць за правоз масажнага стала праз мяжу

Маці траіх дзяцей, у тым ліку дзіцяці-інваліда, за якім яна даглядае, везла з Літвы масажны стол для сына. Мытнікі не паверылі, што сталом ужо карысталіся. Жанчыну судзілі за недэклараванне тавараў (ч.1 арт. 15.5 КаАП).

Гродзенка ехала з Польшчы ў Беларусь праз Літву 16 лютага праз «Прывалку». У пункце пропуску яна паехала праз чырвоны калідор. Жанчына падала дэкларацыю на двухгадовага ката-шатландца Цішку вагой пяць кілаграм.

Чытайце таксама: Сабака беларускі паправіўся на 3 кг. Гэта выклікала пытанні на мяжы — склалі пратакол

Але сярод рэчаў мытнікі ўбачылі масажны стол «Atlas Sport» без бачных слядоў зносу коштам € 75,70. Па законе яго абавязкова трэба дэклараваць на мытні. Жанчына яго не дэкларавала, такім чынам, парушыла пункт 15 дадатку № 6 «Пералік катэгорый тавараў, якія не адносяцца да тавараў для асабістага карыстання», палічылі мытнікі, і склалі пратакол.

Справу разглядалі 11 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Там гродзенка распавяла, што ўвесь час выкарыстоўвае масажны стол для працэдур, якія праводзіць сыну з інваліднасцю. Ён ехаў з ёй у аўтамабілі. Ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што рабіць сыну масаж трэба кожны дзень.

Суддзя палічыў, што жанчына сапраўды парушыла ч. 1 арт.15.5 КаАП. Але не прынесла значную шкоду інтарэсам дзяржавы. Таму правапарушэнне прызналі малазначным, а справу спынілі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024